5 траўня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валанцёр Юры Касьянаў: Пуцін папрэ праз Беларусь?

11
Валанцёр Юры Касьянаў: Пуцін папрэ праз Беларусь?
ЮРЫ КАСЬЯНАЎ

Украінскі валанцёр Юры Касьянаў заявіў, што ягоныя сябры, якія прайшлі АТА, упэўненыя ў будучым уварванні Расеі ва Украіну.

Пра гэта ён напісаў у Facebook.

«Мае сябры – абодва ваявалі – спрачаюцца на скрыню віскі, якая будзе бітва: вялікая ці маленькая? Уварвецца расейскае войска ў адкрытую ці будзе гнаць наперадзе гарматнае мяса калабарантаў, падтрымліваючы іх артылерыйскім агнём? Рызыкне прымяніць баявую авіяцыю ці абмяжуецца ракетнымі ўдарамі па нашых тылах? Папрэ праз Беларусь, разрэжа фронт у раёне Славянска або рушыць танкавыя калоны з боку Новаазоўска?» – распавёў ён.

Валанцёр падкрэсліў, што ўкраінцам нельга спадзявацца на «мірныя планы» пасля заканчэння вайны на Данбасе.

«Тых, хто закалыхвае ўкраінскую нацыю “мірнымі планамі”, хто раззбройвае грамадскую свядомасць паражэнчай прапагандай, хто не мабілізуе народ на вайну з агрэсарам, гісторыя асудзіць як здраднікаў. І можа быць, не толькі гісторыя», – папярэдзіў ён.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Украіна, ЗША і шэраг іншых дзяржаваў абвінавачваюць Расейскую Федэрацыю ва ўмяшанні ў канфлікт: выкарыстанні рэгулярных войскаў у баявых дзеяннях на баку баевікоў, пастаўках ім зброі і фінансавай падтрымцы. Расейскае кіраўніцтва аспрэчвае гэтыя абвінавачванні і сцвярджае, што РФ не з'яўляецца бокам супрацьстаяння.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках