11 траўня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пастанавіў пагуляць на апошнія грошы

7
Пуцін пастанавіў пагуляць на апошнія грошы

Расея сцягнула да мяжы Украіны тры мотастралковыя дывізіі.

Паводле камплектацыі і ўзбраення – гэта ўдарныя дывізіі для хуткіх наступальных дзеянняў.

Пра гэта заявіў НГШ Віктар Мужэнка.

Ну, Віктар Мікалаевіч не блогер, паведамляе ў народ такую інфу рэдка, і калі ўжо сказаў, значыць трэба паслухаць уважліва.

Ударныя. Не абарончыя дзеянні ад NATO, а наступальныя.

1 дывізія гэта ад 5000 да 20000 чалавек.

Відавочна фармавалі іх увесь гэты час. Успомнім гэтыя пастаянныя вучэнні ў нас ля мяжы, як напрыклад «Каўказ – 2016».

Вось і падцягнулі.

Таксама нагадаю, што РФ заканчвае камплектаваць новую армію ў Заходняй акрузе.

Цяпер правядуць вучэнні «Захад – 2017» і падцягнуць яшчэ столькі ж.

У Крым увесь час тэхніка заходзіць.

Сёлета РФ сканчае будаўніцтва чыгуначнай ракады ўздоўж фронту, што палепшыць магчымасці ваеннай лагістыкі.

Хутка РФ будзе гатовая бадацца.

Яшчэ не забываемся на Расгвардыю, якой дазволілі ваяваць за мяжой.

Гэта значыць, наш хворы на галаву сусед пастанавіў пагуляць на апошнія грошы.

Мы павінны быць гатовыя лепш. Усе мы.

Захоўвайце халодным розум і плануйце жыццё, ведаючы, што і такі варыянт магчымы.

Дапамагайце арміі і фронту. Нам з вамі тут жыць і нам гэтую краіну абараняць.

Міраслаў Гай, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках