8 траўня 2024, Серада, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: У стасунках з Украінай Лукашэнка азіраецца на Крэмль

3
Лявон Баршчэўскі: У стасунках з Украінай Лукашэнка азіраецца на Крэмль
ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Беларускі дыктатар толькі імітуе самастойнасць.

Грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», як у палітыкаў словы разыходзяцца са справамі.

Падчас нядаўняй сустрэчы ў Кіеве Лукашэнка паабяцаў Пятру Парашэнку дазволіць вывучэнне ўкраінскай мовы на тэрыторыі Беларусі.

Тым часам у снежні 2014 года, пасля сустрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі было абвешчана, што «адным з вынікаў сустрэчы стала дамоўленасць пра ўключэнне ўкраінскага ТБ-канала ў беларускую сетку вяшчання». Праўда, тыя дамоўленасці так і засталіся на паперы. Ніякага ўкраінскага тэлеканала няма ў Беларусі да гэтага часу:

– Кідаць словы заўсёды проста, а чымсьці канкрэтным заняцца – гэта ўжо складаней. А самае галоўнае, што гэтае пытанне (запуск украінскага тэлеканала) і правы ўкраінцаў беларускую ўладу не вельмі і хвалююць. Іх турбуе, каб, з аднаго боку, не раззлаваць Маскву, а з другога, самае лепшае – гэта нічога не рабіць. Калі не планаваць і не рабіць адмысловую інстытуцыю, якая будзе займацца гэтай праблемай, то ўсё так і застанецца на паперы. І планы вывучэння ўкраінскай мовы ў Беларусі могуць апынуцца на той самай стадыі, што цяпер і праект украінскага тэлеканала ў нашай краіне. Праўда, Лукашэнка пра яго ўжо не згадвае і не заяўляе. Тры гады прайшлі – з'явіліся новыя ідэі.

– З'яўленне ўкраінскага тэлеканала было б добрай справай?

– Безумоўна, бо яго глядзела б дастаткова шмат людзей. Беларусы даведаліся б, што адбываецца ва Украіне не з расейскіх тэлеканалаў, а з першакрыніцаў. Хоць расейская прапаганда мае значна большыя магчымасці, і нават адзін украінскі тэлеканал не змог бы стварыць баланс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках