8 траўня 2024, Серада, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэцэпт уціхамірвання Пуціна

4
Рэцэпт уціхамірвання Пуціна

Украінскі генерал назваў эфектыўны варыянт узаемадзеяння з Крамлём.

Каб "уціхамірыць" краіну-агрэсара – Расею, – "нармандскі" фармат павінен быць узмоцнены "сур'ёзнымі сусветнымі гульцамі", перш за ўсё Вялікай Брытаніяй і ЗША, а таксама Польшчай і, магчыма, Кітаем.

Такое меркаванне "Аглядальніку" выказаў генерал-лейтэнант запасу ВС Украіны Дзмітрый Уманец.

"Каб неяк утаймаваць Пуціна, трэба магутнае ўключэнне дадатковых гульцоў у нашай тэме. У нармандскі фармат, перш за ўсё, павінна ўвайсці Вялікая Брытанія, ЗША і, безумоўна, Польшча, як наш сусед, які баіцца Расею не менш, чым мы. Неабходна падключаць сур'ёзных сусветных гульцоў", – перакананы ён.

"Было б нядрэнна, калі б да гэтага пытання падключыўся і Кітай, але Кітай цяпер займае назіральную пазіцыю, тым больш што ў Расеі ў іх свае інтарэсы – і эканамічныя, і тэрытарыяльныя", – заўважыў генерал.

Ён перакананы ў тым, што прапановы "ісці вайной" або весці двухбаковыя перамовы з Расеяй непрымальныя. На думку Уманца, найбольш эфектыўны варыянт адлюстравання расейскай агрэсіі – ваенна-палітычны. "Палітыкі павінны працаваць у сваім кірунку, а мы, вайскоўцы, павінны каваць зброю, рыхтаваць армію", – сказаў ён.

У гэтым кантэксце генерал падкрэсліў, што задача ўмацавання абароназдольнасці краіны "не здымаецца ніколі", паколькі слабасць арміі – гэта тое, чым не праміне скарыстацца праціўнік. "Калі б у 2014 годзе Пуцін адчуваў, што ў нас ёсць пэўная абарона, што мы можам даць у зубы, ніякіх крокаў ён не рабіў бы. Але ён скарыстаўся нашай слабасцю і нанёс удар нажом у спіну", – заявіў Уманец.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках