9 траўня 2024, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Параніўшы менчука міліцыянт ні разу не трапіў у мішэнь на стрэльбах

37
Параніўшы менчука міліцыянт ні разу не трапіў у мішэнь на стрэльбах

На навагодні выклік міліцыянт прыехаў без дубінкі і балончыка, затое з табельным пісталетам Макарава.

У судзе Маскоўскага раёна Менска прадаўжаецца разгляд рэзананснай справы аб выкарыстанні міліцэйскай зброі ў навагоднюю ноч. З раніцы 27 ліпеня дае паказанні пацярпелы - міліцыянт Руслан Салаўёў, на якога нібыта напаў працаўнік заводу «Керамін» Андрэй Гаўрош.

Салаўёў прызнаўся, што наогул не павінен быў ехаць на выклік, але ў аддзяленні не было нікога, акрамя яго і дзяжурнага, - людзей на Новы год не выстарчала. Пры сабе ў яго не было ні гумавай дубінкі, ні газавага балончыка. Дубінка яму наогул не належыць, а балончык ён павінен купляць...сам, бо папярэдні скончыўся. Затое былі кайданкі і табельная зброя - пісталет Макарава, паведамляе euroradio.fm.

Страляць з яе тады яшчэ будучы міліцыянт вучыўся на шасцімесячных курсах павышэння кваліфікацыі - у войску хлопец не служыў. А ў міліцыі Салаўёў працуе з 2015 года.

З паступлення на службу ён пабываў на стрэльбах толькі аднойчы - у 2016 годзе. Там ён ні разу не трапіў у мішэнь - сілуэт злачынцы - і атрымаў адзнаку «нездавальняюча».

Са стрэлаў, якія Руслан Салаўёў зрабіў у навагоднюю ноч, міліцыянт памятае толькі адзін - куля трапіла Андрэю Гаўрошу ў нагу. Пасля, падчас расследавання справы, следчы сказаў яму, што ў абойме не стае трох патронаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках