4 траўня 2024, Субота, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браўдэр назваў Пуціна самым багатым чалавекам у свеце

28
Браўдэр назваў Пуціна самым багатым чалавекам у свеце
Уільям Браўдэр
ФОТА: AFP

Ценявое багацце кіраўніка Расеі ацэньваецца ў $200 мільярдаў.

Кіраўнік брытанскага інвестыцыйнага фонду Hermitage Capital Уільям Браўдэр уважае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна самым багатым чалавекам у свеце. Браўдэр, якога ў Расеі абвінавачваюць ў фінансавых злачынствах, ацэньвае багацце Пуціна ў 200 мільярдаў даляраў, паведамляе svoboda.org.

27 ліпеня фінансіст даў паказанні ў юрыдычным камітэце Сената ЗША, які расследуе - у ліку іншых камітэтаў Кангрэсу - расейскае ўмяшанне ў амерыканскую прэзідэнцкую кампанію 2016 года.

Браўдэр заявіў, што "самая важная знешнепалітычная задача" Пуціна - дамагчыся скасавання "Акту Магніцкага", прынятага ў ЗША ў 2012 годзе і які дае права ўводзіць санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній, якія маюць дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека. З ягоных слоў, менавіта для гэтага ў мінулым годзе юрыст Наталля Весяльніцкая сустракалася ў ЗША з кангрэсменамі і сынам цяперашняга прэзідэнта краіны Дональдам Трампам-малодшым.

На думку кіраўніка Hermitage Capital, 10 тысяч якія працуюць на Пуціна чалавек займаюцца адбіраннем уласнасці, выкарыстоўваючы арышты, выкраданні людзей, катаванні і нават забойствы, і ўсім ім прэзідэнт гарантуе беспакаранасць, а "Акт Магніцкага" можа перашкодзіць гэтаму. На падставе акта і аналагічных законаў, прынятых у іншых краінах, ужо замарожаны банкаўскія рахункі многіх людзей з атачэння Уладзіміра Пуціна.

19 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу "Настоящее время" (праект медыякарпарацыі Радио Свободная Европа/Радио Свобода), Браўдэр сказаў, што Пуцін разлічваў праз афшорную кампанію свайго сябра віяланчэліста Сяргея Ралдугіна атрымаць 230 мільёнаў даляраў, аб крадзяжы якіх з бюджэту распавёў у свой час юрыст фонду Сяргей Магніцкі, за што і быў спачатку змешчаны пад варту, а затым забіты ў маскоўскім СІЗА ў лістападзе 2009 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках