10 траўня 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заклік да ўсеагульнага страйку адгукнулася 90% жыхароў Венесуэлы

3
На заклік да ўсеагульнага страйку адгукнулася 90% жыхароў Венесуэлы

Апазіцыя падвяла прамежкавыя вынікі двухдзённай забастоўкі ў краіне.

Блізу 90% насельніцтва Венесуэлы далучылася да двухдзённага страйку, арганізаванага апанентамі склікання Канстытуцыйнай асамблеі.

З такім сцвярджэннем выступіў у чацвер віцэ-спікер кантраляванага апазіцыяй парламента Фрэдзі Гевара, паведамляе grushevskogo5.com.

"Вядома, дзесьці ўдзел быў большы, дзесьці меншы, але ў сярэднім за два дні да яго далучылася 90% краіны", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі. У той жа час Гевара адзначыў, што два дні пратэстаў не абышліся без ахвяр. З ягоных звестак, падчас маніфестацый загінула шэсць чалавек.

"Мы павінны быць гатовыя павялічыць маштабы пратэстаў", - дадаў Гевара, заклікаўшы грамадзян масава выйсці на маніфестацыю ў пятніцу.

Раней міністр унутраных спраў, юстыцыі і ў пытаннях міру Венесуэлы Нестар Рэверал паведаміў, што ў краіне ўводзіцца забарона на вулічныя акцыі пратэсту перад выбарамі ў Канстытуцыйную асамблею (КА), якія пройдуць 30 ліпеня.

Венесуэльская апазіцыя і яе прыхільнікі ў сераду пачалі двухдзённую забастоўку з патрабаваннем скасаваць выбары ў КА. Прэзідэнт рэспублікі Нікалас Мадура вечарам у той жа дзень заявіў, што акцыя пратэсту нібыта не знайшла шырокай падтрымкі сярод венесуэльскага народа.

Пастанова Мадуры аб скліканні КА без правядзення папярэдняга рэферэндуму абвастрыла сітуацыю ў краіне, якую з красавіка скалынаюць самыя маштабныя за апошнія некалькі гадоў антыўрадавыя маніфестацыі. Падставай для іх сталі рашэнні Вярхоўнага суда, якія пашыраюць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы і абмяжоўваюць функцыі парламента, кантраляванага палітычнымі апанентамі прэзідэнта. На гэты час ахвярамі гвалту ў ходзе пратэстаў сталі больш за 100 чалавек, пацярпелі блізу паўтары тысячы, некалькі тысяч апынуліся пад вартай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках