4 траўня 2024, Субота, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс за паўдня вярнуў годнасць самага багатага чалавека ў свеце

7
Біл Гейтс за паўдня вярнуў годнасць самага багатага чалавека ў свеце
Біла Гейтс
ФОТА: GETTY IMAGES

Роўна на столькі заснавальнік Microsoft саступіў першынство ўладальніку Аmazon Джэфу Бэзосу.

Як адзначае «Біржавы лідэр», багацце шмат якіх найбагацейшых зямлян залежыць ад кошту акцый належных ім кампаній.

27 ліпеня ў выніку скачка курсу акцый кампаніі Аmazon на 1,6 адсотка ўгору яе стваральнік стаў уладальнікам майна на 90,4 мільярда даляраў. Тым самым Джэф Бэзос выперадзіў Біла Гейтса, багацце якога сталася на 400 мільёнаў даляраў меншым.

Аднак пад канец таргоў на біржы акцыі Аmazon пайшлі долу, і маёмасць Бэзоса апусцілася да 88,7 мільярда даляраў. На той момант Гейтс таксама трохі страціў, але ўсё адно вярнуў сабе першы радок, маючы ў актыве 89,8 мільярда даляраў.

Трэцім найбагацейшым чалавекам планеты з'яўляецца Амансіё Артэга з Гішпаніі. Ва ўладальніка сеткі крам H&M, Mango, Bershka, Zara ды іншых 83,5 мільярда даляраў.

Інвестар Уорэн Бафэт займае чацвёртае месца. Ён мае 74,4 мільярда даляраў.

Замыкае топ-5 найбагацейшых зямлян Марк Цукербэрг. Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook мае 70,9 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках