4 траўня 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крычаўскія «дэпутаты» рызыкнулі стаць на шляху народнага гневу

3
Крычаўскія «дэпутаты» рызыкнулі стаць на шляху народнага гневу
ВАСІЛЬ СЫСОЕЎ

Раённы «савет» адмовіўся адпраўляць у адстаўку галоўнага «вертыкальшчыка» Васіля Сысоева.

28 ліпеня адбылося паседжанне «прэзідыума» Крычаўскага раённага «савета дэпутатаў». Сярод шэрагу іншых пытанняў, на «прэзідыуме» быў разгледжаны калектыўны зварот грамадзян з патрабаваннем адстаўкі старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіля Сысоева, піша «Магілёўскі Рэгіён».

«Пасля таго, як пры канцы кастрычніка 2011 года старшынём Крычаўскага райвыканкама зацвердзілі Васіля Сысоева, і без таго бядотны стан эканомікі і сацыяльнай сферы нашага раёна стаў пагаршацца паскоранымі тэмпамі», - гаварылася ў звароце, пад якім паставілі свае подпісы 418 жыхароў горада Крычава і Крычаўскага раёна.

Са слоў рэдактара незалежнай крычаўскай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага, паведамленне аб тым, што 28 ліпеня а 8-00 адбудзецца «прэзідыум» Крычаўскага райсавета, на якім будзе разгледжаны зварот з патрабаваннем адстаўкі Сысоева, ён атрымаў толькі ўвечары 27 ліпеня.

«Мяне запрасілі прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, але я проста фізічна не мог гэта зрабіць, ужо былі набытыя квіткі ў Менск, дзе я павінен быў удзельнічаць у іншым мерапрыемстве. Няўжо нельга было папярэдзіць загадзя, хоць за некалькі дзён», - кажа Сяргей Няроўны.

На самім пасяджэнні «прэзідыума» дазволілі папрысутнічаць грамадскай актывістцы з Крычава Надзеі Івановай.

«Адразу мяне не пусцілі, але калі пачаў разглядацца пытанне паводле нашага звароту, запрасілі ў залу», - распавяла Іванова.

Надзея Іванова адзначае, што ў пачатку на паседжанні «прэзідыума» Крычаўскага райсавета шмат гаварылася аб «недакладнасці» подпісаў пад зваротам з патрабаваннем адстаўкі старшыні Крычаўскага райвыканкама. Маўляў, была праведзеная работа ў праверцы подпісаў, і многія сказалі, што падпісваліся пад зваротам зусім у іншых пытаннях, а не за адстаўку Сысоева, іншыя наогул адмовіліся ад сваіх подпісаў.

«Гэта няпраўда, я сама збірала шматлікія подпісы, людзі ведалі, за што падпісваліся. Проста на іх ціснулі», - выказала меркаванне Іванова.

Пасля гэтага на «прэзідыуме» выступілі шэраг яго членаў, - Дзмітрый Бачкоў, Юрый Байдаў, Зінаіда Скачкова і іншыя, - якія ў адзін голас гаварылі аб тым, як «дынамічна і паспяхова» развіваецца Крычаўскі раён пад кіраўніцтвам Сысоева.

«Зінаіда Скачкова да таго ж прайшлася па апазіцыі і персанальна па Сяргею Няроўнаму. Пасля гэтага ўдзельнікі пасяджэння аднагалосна прагаласавалі за пастанову, якая ўжо было раздадзена ім на рукі загадзя. Што там напісана, я не бачыла. Мне сказалі, што адказ прыйдзе Сяргею Няроўнаму ў пісьмовай форме», - кажа Іванова.

«Быў разыграны спектакль на заяўку Крычаўскага райвыканкама. Пра гэта сведчыць і тое, што мяне запрасілі на гэтае паседжанне толькі ўчора ўвечары. Там былі вельмі цікавыя выступленні, напрыклад, той жа Зінаіды Скачковай. Пасля атрымання пісьмовага адказу на калектыўны зварот я буду патрабаваць, каб далі стэнаграму выступаў для таго, каб агучыць, хто яшчэ што выступаў. Думаю, жыхарам Крычаўскага раёна будзе цікава даведацца аб меркаванні народных абраннікаў пра яго «росквіт і дынамічнае развіццё», - пракаментаваў пасяджэнне Сяргей Няроўны.

Аб складаным становішчы спраў і цяжкай эканамічнай сітуацыі ў Крычаўскім раёне СМІ пісалі неаднаразова. Раён увесь час скалынаюць розныя скандалы, пагаршаюцца паказчыкі яго сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках