8 траўня 2024, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх вытворцаў лекаў аб'яднаюць у холдынг

14
Беларускіх вытворцаў лекаў аб'яднаюць у холдынг

Адпаведны ўказ падпісаў дыктатар.

У Беларусі з'явіцца холдынг вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі. Указ аб гэтым сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба правадыра.

«Гэта будзе дасягнута за кошт гарантавання незалежнасці органаў ліцэнзавання, дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў і сертыфікацыі вытворчасці ад інтарэсаў вытворцаў дзяржаўнай формы ўласнасці, што адпавядае сусветнай практыцы», - растлумачылі ў прэс-службе дыктатара.

Улады чакаюць, што аб'яднанне фармацэўтычных кампаній падвысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх лекаў на сусветных рынках.

Холдынг будзе адкрыты для ўваходжання прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці і ўсялякай ведамаснай падпарадкаванасці.

Таксама ў адпаведнасці з указам ліквідуецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці. Функцыі дзяржаўнага рэгулявання ў фармацэўтычнай галіне, якія ім выконваліся, будуць захаваныя ў Міністэрстве аховы здароўя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках