5 траўня 2024, Нядзеля, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмірал Кабаненка пра вучэнні «Захад – 2017»: Ля межаў Украіны можа быць сфармаваная наступальная групоўка

6
Адмірал Кабаненка пра вучэнні «Захад – 2017»: Ля межаў Украіны можа быць сфармаваная наступальная групоўка
ІГАР КАБАНЕНКА
ФОТА: MIL.GOV.UA

Украіна павінна быць гатовая да адэкватнага рэагавання на расейска-беларускія вучэнні.

Існуе пагроза, што падчас расейска-беларускіх вучэнняў «Захад – 2017» будзе сфармаваная наступальная групоўка паблізу паўночных межаў Украіны, сказаў адмірал запасу, экс-намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны Ігар Кабаненка, піша gordonua.com.

«Не выдаюцца колькасць войскаў, месца правядзення навучання, пералік частак, якія разгортваюцца. Калі гэта абарончыя вучэнні, то паказаныя параметры павінны быць публічнымі – Венскі дакумент патрабуе гэтага. Варта адзначыць, што праблема з гэтымі вучэннямі паўстала досыць даўно праз планаванне расейскім Генштабам велізарнай колькасці чыгуначных платформаў для перакідання расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі – было запланавана больш за 4 тыс. чыгуначных вагонаў і платформаў. Такая іхняя колькасць можа перакінуць на вялікую адлегласць цэлую армію. У дачыненні да Украіны падчас вучэнняў «Захад – 2017» існуе пагроза фармавання наступальнай групоўкі паблізу нашых паўночных межаў, своеасаблівага сілавога навісання з поўначы ад Чарнігава да Ковеля», – сказаў ён.

Кабаненка выказаў надзею, што ў Генеральным штабе Узброеных сілаў Украіны аналізуюць сітуацыю і робяць адпаведныя захады.

«Мы памятаем, як развіваліся падзеі ў 2014 годзе, калі расейскія войскі стаялі каля Чарнігава ў кірунку Кіева. На мой погляд, Украіна павінна быць гатовая да адэкватнага рэагавання», – дадаў адмірал.

Нагадаем, 21 ліпеня міністр абароны Украіны Сцяпан Паўтарак заявіў, што вучэнні «Захад – 2017» могуць выкарыстоўвацца для пачатку агрэсіі не толькі супраць Украіны, але і супраць любой краіны Еўропы.

30 чэрвеня кіраўнік Мінабароны на сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Сталтэнбергам заявіў, што правядзенне вучэнняў «Захад – 2017» на мяжы з Украінай з'яўляецца пагрозай для дзяржавы.

Камандавальнік сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс мяркуе, што расейска-беларускія вучэнні «Захад – 2017» могуць выканаць ролю «траянскага каня».

На думку міністра абароны Эстоніі Маргуса Цахкна, Расея можа выкарыстаць «Захад – 2017», каб размесціць тысячы салдатаў у Беларусі ў якасці папярэджання NATO.

Вучэнні «Захад – 2017» павінны прайсці з 14-га да 20 верасня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках