5 траўня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкага актывіста не пусцілі да міністра

8
Баранавіцкага актывіста не пусцілі да міністра
МІКОЛА ЧАРНАВУС
ФОТА: «Радыё Свабода»

Спроба Міколы Чарнавуса запісацца на прыём да Валерыя Мурашкі скончылася нічым.

Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус з Баранавічаў не змог трапіць на прыём да міністра аховы здароўя.

Падставай для прыёму сталі шматлікія нараканні грамадзянаў на медыцынскае абслугоўванне ў Баранавічах, на няякасную працу лекараў, на адсутнасць у аптэках неабходных імпартных лекаў, увогуле на дарагоўлю лекаў. Але спроба запісацца на прыём скончылася нічым, распавядае «Радыё Рацыі» Мікола Чарнавус:

Патэлефанаваў, напісаў электронны ліст, прыйшоў адказ: «Калі ласка, праз тэлефон запішыцеся да міністра. Ён будзе весці прыём у доме ўрада». Але не так лёгка было туды датэлефанавацца, спрацоўвала музычнае суправаджэнне. Праз адзінаццаць тэлефонаў тэлефанавалі ў Менск, праз адзін адказалі ды яшчэ з пагрозай: «Больш сюды не тэлефануйце!»

Мікола Чарнавус даведаўся, што 28 ліпеня міністр аховы здароўя Валерый Мурашка наведаецца ў Баранавічы. Паўторна выслаў электронны ліст з просьбай прыняць яго ў Баранавічах, але адказу не атрымаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках