4 траўня 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маленькі прынц» па-беларуску сабраў поўную залу ў Гародні

1
«Маленькі прынц» па-беларуску сабраў поўную залу ў Гародні
ФОТА: RACYJA.COM

Гародня стала першым горадам з абласных, у які прыехаў праект.

У гарадзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка» ў рамках «Беларускіх уікэндаў» з аншлагам прайшоў паказ мультфільма «Маленькі прынц» на беларускай мове, паведамляе «Радыё Рацыя».

Акрамя прагляду анімацыі, кожны ахвотны меў магчымасць сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне і набыць кніжку «Маленькі Прынц» у перакладзе Ніны Мацяш на родную мову. Пра паказ мультфільма ў Гародні распавядае арганізатар «Беларускіх ўікэндаў» Андрэй Кім:

Да нас звярнуліся з мясцовага кіна-відэапракату з такой прапановай, ініцыятыва зыходзіла з Гародні. Нічога складанага, слава Богу, не было, ніякіх гораў мы не пераадольвалі, бо мультык ужо ёсць, проста запланавалі дату. Цяпер такі больш мёртвы сезон, як мяркуецца, але ўвосень было б складана, бо ў нас у Менску пачынаюцца паказы, складана было б арганізоўваць адначасова два паказы. Гародня першы горад з абласных, у які мы прыехалі з праектам, я думаю, не апошні, таму з гэтага мы і пачнем.

ФОТА: RACYJA.COM

Прадстаўніца кампаніі Velcom Ірына Карэліна мяркуе, што гэты праект унікальны:

– Калі да нас звярнуўся Андрэй Кім з прапановай стаць спонсарамі, мы адразу зразумелі, што, па-першае, гэты праект вельмі арганічна прадаўжае шэраг нашых ініцыятываў у падтрымцы беларускай мовы, а па-другое, гэта менавіта той праект, у які хочацца ўкладвацца не толькі фінансавымі сродкамі, але і неяк эмацыйна, бо ягоны канцэпт супадае з нашым поглядам на сацыяльную адказнасць.

Арганізатары «Маленькага прынца» па-беларуску пастанавілі прадоўжыць паказы ў Гародні яшчэ на тыдзень, а таксама перадалі сотні кніг навучальным установам Гародні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках