3 траўня 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт ЗША - краінам Балтыі: Мы стаім за вамі

Віцэ-прэзідэнт ЗША - краінам Балтыі: Мы стаім за вамі
МАЙК ПЭНС
ФОТА: GETTY IMAGES

У Трампа для хаўруснікаў ва Усходняй Еўропе ёсць адна простая формула.

У Дональда Трампа ёсць адно простае пасланне для краін Балтыі, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс у панядзелак, 31 ліпеня ў Таліне.

Яно гучыць так: «Мы стаім за вамі». Злучаныя Штаты - на баку «людзей і нацый» краін Балтыі, сказаў Пэнс, падкрэсліўшы, што ЗША плануюць пашырыць партнёрства і ўзмацніць падтрымку абараназдольнасці Літвы, Латвіі і Эстоніі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Віцэ-прэзідэнт ЗША, які сустракаўся з кіраўнікамі трох краін Балтыі, адзначыў, што Вашынгтон, як і раней, мае намер рабіць унёсак у гарантаванне бяспекі сваіх хаўруснікаў і ўсіх «свабодалюбных краінаў». Аб'ём падтрымкі гэтых краін з боку ЗША ніяк не паменшыцца праз дзеянні Масквы па высылцы сотняў амерыканскіх дыпламатаў і супрацоўнікаў дыпламатычных структур, падкрэсліў Пэнс. Разам з тым Вашынгтон, з ягоных слоў, спадзяецца на тое, што ў дачыненнях паміж ЗША і Расеяй наступяць лепшыя дні.

У нядзелю ўвечары прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адказ на новыя амерыканскія санкцыі 755 супрацоўнікаў дыпламатычных структур ЗША павінны спыніць сваю дзейнасць у Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках