6 траўня 2024, панядзелак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым важны ўдзел Трампа ў саміце «Ініцыятывы трох мораў» у Варшаве

Чым важны ўдзел Трампа ў саміце «Ініцыятывы трох мораў» у Варшаве
Дональд Трамп

Белы дом наважыў зрабіць стаўку на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу?

Польшча разлічвае зацікавіць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа новымі магчымасцямі для інвестыцый ва Усходняй Еўропе. Нагадаем, што ў чацвер Трамп прыбудзе з кароткім візітам у Варшаву па шляху на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Нямеччыне, паведамляе «Радыё Свабода».

На фоне напружанасці ў трансатлантычных стасунках з прычыны гандлю, бяспекі і клімату, урад Польшчы, дзе кіруюць кансерватары, хоча зрабіць акцэнт на паляпшэнні дзелавых сувязяў паміж ЗША і былымі камуністычнымі дзяржавамі цэнтральнай і ўсходняй Еўропы.

Трамп наведае саміт удзельнікаў «Ініцыятывы трох мораў», якую запусцілі летась Польшча і Харватыя. Ініцыятыва мае на мэце развіццё гандлю, супрацоўніцтва ў сферы энэргетыкі і інфраструктуры паміж краінамі ад Балтыкі да Балканаў, на ўзбярэжжах Балтыйскага, Адрыятычнага і Чорнага мораў.

Некаторыя прадстаўнікі ЕЗ скептычна ставяцца да гэтага праекту і ўважаюць спробай Польшчы здабыць ролю лідара ў рэгіёне, што абʼядноўвае найбяднейшыя краіны ЕЗ.

Як чакаецца, Трамп, які таксама ўступіў у палеміку з ЕЗ па шэрагу пытанняў, будзе прапагандаваць экспарт амерыканскага прыроднага газу ў сваім звароце да дзесяці лідараў краін рэгіёну, які імкнецца знізіць сваю залежнасць ад Расеі ў сферы энэргетыкі.

Польшча, найбуйнейшая эканоміка былога камуністычнага рэгіёну, у мінулым месяцы ўжо атрымала першую пастаўку амерыканскага газу ў балтыйскім порце Свінавуйсце.

Кіраўнік польскай дзяржаўнай кампаніі GAZ-System заявіў, што саміт «Ініцыятывы трох мораў» павінен стымуляваць развіццё праекта газавага калідора «Поўнач-Поўдзень», які накіраваны на дывэрсіфікацыю паставак газу.

«Для такіх праектаў вельмі важная палітычная падтрымка, гэта дапамагае ўкласціся ў тэрміны», — заявіў ён у інтэрв’ю Reuters, дадаўшы, што гэта таксама дапамагло б Польшчы атрымаць фінансаванне ад ЕЗ, калі Брусэль палічыць калідор прыярытэтнай задачай.

Газавы калідор «Поўнач — Поўдзень», будаўніцтва якога плануецца завяршыць у найбліжэйшыя два-тры гады, дапаможа транспартаваць газ, атрыманы праз тэрмінал у Свінавуйсце і па запланаваным Балтыйскім трубаправодзе, па тэрыторыі Польшчы, Чэскай Рэспубліцы, Славаччыны і Вугоршчыны ў новы тэрмінал у Харватыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках