20 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан нанёс удар па пазіцыях армянаў у Карабаху

1
Азербайджан нанёс удар па пазіцыях армянаў у Карабаху

Карабах абвінавачвае Азербайджан у парушэнні рэжыму прымянення агню.

Азербайджанскае войска было прыведзенае ў поўную баявую гатоўнасць і нанесла ўдар па армянскіх пазіцыях у Карабаху, паведаміла ў пятніцу міністэрства абароны Азербайджана, паведамляе ВВС.

"У выніку [ўдару] знішчаная значная сіла супраціўніка, выведзена са строю частка варожай вайсковай тэхнікі і некаторыя вайсковыя інфраструктурныя аб'екты прыведзены ў непрыдатны стан", - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

У Баку заяўляюць, што армянская старана рыхтавала "чарговую правакацыю". Паводле звестак мінабароны, узброеныя фармаванні, якія базуюцца на тэрыторыі непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, 130 разоў за мінулы дзень парушылі рэжым спынення агню.

У мінабароны непрызнанай НКР пацвердзілі інфармацыю пра ўзброеныя сутыкненні раніцай у пятніцу. Са звестак установы, трое вайскоўцаў Арміі абароны Карабаха параненыя ў ходзе абстрэлаў з боку ўзброеных сіл Азербайджана.

У міністэрстве сцвярджаюць, што Баку парушае рэжым спынення агню, выкарыстоўваючы як стралковую зброю, так і гарматы Д-30 і Д-44, мінамёты рознага калібру і гранатамёты.

Армія абароны Нагорна-Карабахскай Рэспублікі складаецца ў асноўным з этнічных армян і шчыльна звязаная з ўзброенымі сіламі Арменіі, якія дапамагаюць ёй узбраеннем і вайсковым рыштункам.

Сітуацыя ў зоне карабахскага канфлікту абвастрылася 4 ліпеня, калі Азербайджан абвінаваціў армянскіх вайскоўцаў у абстрэле вёскі ў Фізулінскім раёне. Паводле інфармацыі Баку, у выніку абстрэлу загінулі мірныя жыхары, сярод іх дзіця.

Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй пачаўся праз Нагорны Карабах у 1988 годзе, калі населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць заявіла аб выхадзе з Азербайджанскай ССР.

У траўні 1994 года быў падпісаны рэжым спынення агню паміж Арменіяй і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікай з аднаго боку і Азербайджанам - з другога.

Аднак з таго часу ў раёне Карабаха ўвесь час адбываюцца ўзброеныя сутыкненні.

У красавіку мінулага года падчас так званай "чатырохдзённай вайны" загінулі больш за дзве сотні чалавек з абодвух бакоў.

Канфлікт скончыўся ўкладаннем замірэння, аднак і пасля гэтага абстрэлы былі цягам года практычна штодня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках