6 траўня 2024, панядзелак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ўезд у Беласток будзе часова абмежаваны

Заўтра ўезд у Беласток будзе часова абмежаваны

Рух праз пункт пропуску «Баброўнікі» абмяжуюць праз аперацыю ў абясшкоджванні бомбы.

Пункт пропуску будзе зачынены з 12 да 16-й гадзіны. Звязана гэта з тым, што ў горадзе знайшлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны вагой 500 кг, а на нядзелю прызначаная аперацыя ў яе абясшкоджванні і эвакуацыя 10 тысячаў мясцовых жыхароў, піша tut.by.

Пра абмежаванне руху транспарту ў раёне пункта пропуску «Баброўнікі» 9 ліпеня паведаміў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды Гарадзенскай памежнай групы Міхаіл Скарына, паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

«Паводле інфармацыі памежнай службы Польшчы, у нядзелю з 12 да 17-й будуць праводзіцца рамонтныя працы на аўтадарозе ад пункта пропуску “Баброўнікі” (з беларускага боку пункт пропуску “Бераставіца”) да Беластока. Дзяржпамежкамітэт просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак за мяжу», – сказана ў паведамленні.

Бомбу знайшлі працоўныя, якія рамантавалі дарогу на вуліцы Цыялкоўскага ў Беластоку 6 ліпеня. Гэта снарад часоў Другой сусветнай вайны вагой 500 кілаграмаў, 220 з якіх – гэта выбуховае рэчыва. Гэта самая буйная бомба, якую знайшлі ў гэтым рэгіёне. Радыус паразы пры выбуху складае 1300 метраў, паведамляе bialystokonline.pl.

Будаўнікі адразу ж выклікалі паліцыю, а тая ваенных сапёраў.

На прэс-канферэнцыі, якая прайшла 7 ліпеня ў Беластоку, мэр горада Тадэвуш Трускаляскі сказаў, што цяпер бомба не ўяўляе небяспекі і знаходзіцца пад кантролем спецыяльных службаў. Рызыка можа з'явіцца тады, калі яе пачнуць падымаць і вывозіць з будпляцоўкі.

Гэтая аперацыя запланаваная на нядзелю з 12 да 16-й гадзіны. Да гэтага часу маюць намер эвакуяваць мясцовых жыхароў з тэрыторыі радыусам 1400 метраў. У Беластоку – гэта 7 тысячаў чалавек з 60 вуліцаў. Таксама эвакуяваць будуць жыхароў з гміны Супрасль – з мястэчак Засценкі і Грабуўцы вывезуць 2762 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках