2 траўня 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі сімфанічнага аркестра пакпілі з аўтазака ў Верхнім Горадзе

18
Музыкі сімфанічнага аркестра пакпілі з аўтазака ў Верхнім Горадзе
ФОТА: Сяргей Картэс

Удзельнікі менскага фестывалю «Класіка каля Ратушы» крэатыўна патролілі «дзяржымордаў» з міліцыі.

Музыкі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, якія 8 ліпеня гралі на фестывалі «Класіка каля Ратушы», сфатаграфаваліся каля аўтазака ў позе затрыманых – з рукамі за спінай.

Фатаграфію ў Facebook выклаў флейтыст ДАСА Сяргей Картэс. Фота падпісанае «“Класіка каля Ратушы”. Свята па-беларуску...».

Нагадаем, сёлета на масавых мерапрыемствах у Верхнім Горадзе дзяжураць аўтазакі, што ўжо выклікала крытыку менчукоў. Мэр Менска Андрэй Шорац тлумачыў, што гэта не аўтазакі, а аўтамабілі для перавозкі байцоў, якія вонкава не адрозніваюцца ад аўтазакаў. Іх, паводле словаў мэра, выкарыстоўваюць у мэтах бяспекі пасля нядаўніх тэрактаў у Еўропе.

– Бачыце, як у Францыі, у Ніцы было. А калі сюды нехта заедзе? Гэтая машына – выключна для бяспекі. Стаіць магутная машына, якую немагчыма зрушыць і перакуліць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках