4 траўня 2024, Субота, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары G20 прынялі выніковую дэкларацыю саміту з улікам пазіцыі ЗША

Лідары G20 прынялі выніковую дэкларацыю саміту з улікам пазіцыі ЗША

Усе краіны G20, акрамя ЗША, заявілі пра «незваротнасць» Парыжскага кліматычнага пагаднення.

Лідары краін "Вялікай дваццаткі" прынялі выніковую дэкларацыю саміту ў Гамбургу, улічыўшы ў ёй асобную пазіцыю ЗША што да кліматычных змен. Дакумент апублікаваны на сайце ўрада Нямеччыны, паведамляе gordonua.com.

"Мы прымаем да ведама пастанову ЗША выйсці з Парыжскага пагаднення. ЗША абвясцілі, што неадкладна спыняць рэалізацыю свайго цяперашняга нацыянальна-вызначанага ўнёску і пацвердзілі сваю цвёрдую прыхільнасць да падыходу, які зніжае выкіды, адначасова падтрымліваючы эканамічны рост і паляпшаючы патрэбы ў энэргетычнай бяспецы", - гаворыцца ў дэкларацыі.

Усе астатнія краіны G20 заявілі аб "незваротнасці" Парыжскага кліматычнага пагаднення і неабходнасці яго хуткай рэалізацыі.

Удзельнікі саміту G20 дамовіліся супрацьстаяць карупцыі, незаконнай перавозцы ўцекачоў.

Таксама ў дэкларацыі гаворыцца аб стварэнні партнёрства краін G20 з Афрыкай, каб спрыяць стварэнню працоўных месцаў і эканамічнаму росту ў гэтым рэгіёне, што мае паспрыяць барацьбе з міграцыяй.

"Нашы супольныя намаганні будуць спрыяць устойліваму эканамічнаму росту і стварэнню працоўных месцаў, асабліва для жанчын і моладзі. Гэта дапаможа ў барацьбе з праблемамі беднасці і няроўнасці, якія з'яўляюцца аднымі з асноўных прычын міграцыі", - пазначана ў дакуменце.

7-8 ліпеня ў Гамбургу праходзіць саміт G20. У Нямеччыне сабраліся ў тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэзідэнты Францыі і Расеі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін, прэм'ерка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

Асноўны парадак дня быў прысвечаны тэмам глабальнага эканамічнага росту, пытанням клімату і энэргетыкі з дапасаваннем да перспектыў рэалізацыі Парыжскага пагаднення, праблематыцы эканамічнай падтрымкі Афрыкі, міграцыі і аховы здароўя, а таксама тэме ролі жанчыны ў глабальнай эканоміцы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп публічна называў глабальнае пацяпленне "містыфікацыяй" і 28 сакавіка падпісаў указ аб энэргетычнай незалежнасці, якім скасаваў шэраг пастаноў адміністрацыі Барака Абамы аб барацьбе з глабальным пацяпленнем.

На саміце G7, які прайшоў у Італіі 26-27 траўня, прэзідэнт ЗША адмовіўся візаваць выніковы дакумент, у якім гаварылася аб падтрымцы абавязанняў, узятых у рамках Парыжскага кліматычнага пагаднення.

1 чэрвеня Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з Парыжскага кліматычнага пагаднення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках