19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля адкрыцця «Зары» ў Менску людзі масава пайшлі на сайт газеты з Друцка

8
Пасля адкрыцця «Зары» ў Менску людзі масава пайшлі на сайт газеты з Друцка

Наведвальнасць сайта друцкай «раёнкі» нечакана вырасла ў дзесяць разоў.

Супрацоўнікі бялыніцкай газеты «Зара над Друццю», відавочна, вельмі здзівіліся, убачыўшы, што замест традыцыйнай сотні наведвальнікаў за дзень іх сайт апошнія дні чытаюць больш за тысячу чалавек, піша nn.by.

У чым жа сакрэт? На жаль, не ў «цікавых рэпартажах» з лугу і з уборкі рапсу і нават не дзякуючы нататцы пра абласны вытворчы семінар. Прычына такой нечаканай папулярнасці банальна простая: у Менску адкрылася крама «Зара».

У сайта раёнкі вельмі ўдалае даменнае імя: zara.by. Шукаючы навіны пра краму гішпанскага брэнда, людзі траплялі на навіны Бялынічаў. Вось што значыць выбраць дамен з разлікам на будучыню. Самы час бегчы да рэкламадаўцаў з рэйтынгамі новага ўзроўню.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках