3 траўня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Войскі РФ, якія зойдуць у Беларусь, больш яе не пакінуць

19
Раман Бяссмертны: Войскі РФ, якія зойдуць у Беларусь, больш яе не пакінуць
Раман Бяссмертны

Баяцца размяшчэння расейскіх сістэм супрацьпаветранай абароны на беларускай мяжы трэба перш за ўсё Беларусі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін нездарма звярнуўся да Дзярждумы РФ з просьбай дазволіць усталёўку расейскіх сістэм супрацьпаветранай абароны на межах Беларусі перад вучэннямі «Захад-2017».

Пра гэта ў эфіры канала «112 Украіна» сказаў экс-прадстаўнік Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Раман Бяссмертны.

З ягоных слоў, размяшчэнне комплексаў СПА прадугледжвае наяўнасць аховы, сістэм абслугоўвання, сістэм камунікацыі, інфраструктурнага і сістэмнага забеспячэння.

«А гэта значыць, што тыя войскі, якія зойдуць на тэрыторыю Беларусі, - яны фактычна больш не пакінуць яе тэрыторыю. Гэта было лёгка прагназаваць і раней... Баяцца перш за ўсё трэба Беларусі. Гэта чарговы крок, які казаў, што тэставанне беларускай дзяржаўнасці было , ёсць і будзе пад пытаннем... Нават той факт, што прэзідэнт РФ звяртаецца не да агульнага парламенту (а ёсць парламент сумесны саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі), а да Дзярждумы, сведчыць, хто ў гэтым доме гаспадар», - сказаў Бяссмертны.

Пуцін 10 жніўня ўнёс у Дзяржаўную думу праект федэральнага закона №245943-7 аб выкарыстанні СПА на межах Беларусі.

19 верасня 2015 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне з Беларуссю аб стварэнні на яе тэрыторыі расейскай авіябазы. Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што мэта гэтага вайсковага аб'екта - «ахова паветранай мяжы саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

У лютым 2017 года вайсковы журналіст Аляксандр Гольц у каментары «Медузе» паведаміў, што на тэрыторыі Беларусі «ёсць два расейскія вайсковыя аб'екты: гэта сістэма ранняга папярэджання аб ракетным нападзе і сістэма далёкай сувязі, якая забяспечвае расейскія падводныя лодкі».

З 14-га да 20 верасня ў Беларусі пройдуць расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017». Вайскоўцы РФ пачалі прыбываць у краіну 24 ліпеня.

Сваю заклапочанасць з нагоды іх правядзення ўжо выказалі краіны Еўрапейскага звязу, NATO і Украіна.

У жніўні міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm зафіксавала маштабнае перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі па ўсёй лініі еўрапейскай мяжы. Экспэрты папярэдзілі, што вучэнні могуць стаць этапам «акупацыі і ўцягвання Беларусі ва ўзброены канфлікт».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках