4 траўня 2024, Субота, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барсэлона пратэстуе: жыхары перацялі турыстам уваход у мора

22
Барсэлона пратэстуе: жыхары перацялі турыстам уваход у мора
ФОТА: AP

Блізу сотні жыхароў Барсэлоны ўзялі ўдзел у акцыі пратэсту, накіраванай супраць турыстаў.

Незадаволенасць пратэстоўцаў выклікае масавы наплыў у места турыстаў, асабліва ў летні час, паведамляе Associated Press.

У гэтым выпадку акцыя праходзіла на пляжы, і "жывы ланцуг" з удзельнікаў акцыі часова пераняў адпачывальнікам доступ да вады. Некаторыя жыхары Барсэлоны мяркуюць, што праз вялікую колькасці чужаніц горадзе ўстанаўляецца неабгрунтавана высокі кошт жылля, а таксама пагаршаецца крымінагенная сітуацыя і пачашчаюцца канфлікты з турыстамі. Нагадаем, ў 2016 годзе Гішпанію наведала блізка 75 млн турыстаў, пры тым што тутэйшых жыхароў налічваецца толькі 46 млн.

За першае паўгоддзе 2017 года ў краіну ўехала на 12% больш людзей, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэта выклікае незадаволенасць некаторых радыкальна настроеных груповак, якія надоечы, напрыклад, спынілі турыстычны аўтобус, пракалолі яму колы і напісалі на лабавой шыбе "Турызм забівае нашы раёны". Мясцовыя ўлады адзначаюць, што гэта адзінкавыя выпадкі, якія не адлюстроўваюць стаўленне гішпанцаў да турыстаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках