10 траўня 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве арыштавалі аўтамабіль з нумарамі «ЛНР»

10
У Магілёве арыштавалі аўтамабіль з нумарамі «ЛНР»
ФОТА: УЛАДЗІМІР ШАНЦАЎ/FACEBOOK

Зялёная «капейка» ўжо больш за месяц знаходзіцца на штрафстаянцы.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў магілёўскі актывіст Уладзімір Шанцаў:

- Гісторыя са з'яўленнем у Магілёве «капейкі» з нумарнымі знакамі няіснай «Луганскай народнай рэспублікі» атрымала нечаканае прадаўжэнне.

Як мне растлумачылі ў ДАІ Кастрычніцкага раёна Магілёва, гэта аўто ўжо больш за месяц на штрафстаянцы, матэрыялы для праверкі (нумар кузава, нумар рухавіка і г.д.) адпраўленыя ў кампетэнтныя органы Украіны.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з пунктам 14 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пры кіраванні механічным транспартным сродкам абавязаны мець: - нацыянальнае пасведчанне кіроўцы, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху, падпісанай у г. Вене 8 лістапада 1968 года, а ў выпадку неадпаведнасці патрабаванням гэтай Канвенцыі - нацыянальнае пасведчанне кіроўцы з завераным перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь; - дакумент, які пацвярджае ўкладанне дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку (дамова памежнага страхавання альбо сапраўдная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дамова страхавання «Зялёная карта»); - дазвол органа сувязі на выкарыстанне сродкаў радыё- і спадарожнікавай сувязі пры іх наяўнасці на транспартным сродку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам; - пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі; - на транспартным сродку рэгістрацыйныя знакі, выдадзеныя кампетэнтным органам дзяржавы, у якой яно зарэгістраванае.

З гэтага вынікае, што дакументы і нумарныя знакі, выдадзеныя неіснай арганізацыяй, у нашай краіне несапраўдныя.

Узнікае пытанне, а як жа быць простым грамадзянам акупаванай тэрыторыі Украіны? Адказ просты. Усе прэтэнзіі да акупантаў і да тых, хто гэтыя «дакументы» выдаў. А тым, хто заехаў з у Беларусь праз Расею з паперкамі, раім неадкладна змывацца адсюль, і пажадаем пры гэтым не трапляцца «гаявым».

Да таго ж асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей, або АРДЛА (паводле афіцыйнай тэрміналогіі), перанасычаныя няўлічанай зброяй і адціснутымі аўтамабілямі, і нам лішнія праблемы не патрэбныя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках