4 траўня 2024, Субота, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус мяняе мяхі з бульбай на гульнявую прыстаўку

4
Беларус мяняе мяхі з бульбай на гульнявую прыстаўку

За PlayStation 4 руплівы гаспадар ахвочы аддаць восем мяхоў бульбы з свайго склепа і сёе-тое ў дадатак.

Калі ў склепе сабралася шмат гародніны, а наперадзе яшчэ сэзон актыўнага збору ўраджаю, застаецца толькі выгадна абмяняць дары прыроды на рублі. Ці на нешта больш карыснае. Напрыклад, гульнявую прыстаўку PlayStation 4. Менавіта такую мэту паставіў беларус на сайце Onliner.by.

За 8 мяхоў бульбы (добрай, калінінградскай, як адзначае аўтар аб'явы), 2 мяхі цыбулі і 2 мяхі капусты ён хоча атрымаць прыстаўку PlayStation 4 Slim альбо больш дасканалую Pro-версію. Цяпер у інтэрнэт-крамах Slim прадаецца коштам ад 620 рублёў, Pro з 1 ТБ памяці - ад 850 рублёў.

Колькі каштуе майно карыстальніка «барахолкі»? Паводле ягоных слоў, кожны мех бульбы важыць у сярэднім 38 кг, цыбулі - 32 кг, капусты - 32 кг. У краме за гэта давядзецца аддаць прыкладна 601 рубель. Калі набавіць дастаўку і разладаванне, то ўгода аб PlayStation 4 Slim выглядае цалкам сумленнай.

Аўтар аб'явы запэўнівае, што гэта ніякі не жарт і ахвочы ў падарунак адсыпаць яшчэ і 10 кабакоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках