20 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат: Шродэр прынізіўся да лёкая Пуціна

10
Еўрадэпутат: Шродэр прынізіўся да лёкая Пуціна
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Нямецкія палітыкі крытыкуюць вылучэнне Шродэра ў раду дырэктараў «Раснафты».

Навіна пра вылучэнне былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра (Gerhard Schröder) у раду дырэктараў «Раснафты» выклікала крытыку з боку нямецкіх палітыкаў і праваабаронцаў, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Ён канчаткова прынізіўся да аплачанага лёкая пуцінскай палітыкі», - заявіў, між іншым, нямецкі дэпутат Еўрапарламента з фракцыі «зялёных» Райнхард Бюцікофер (Reinhard Bütikofer) у інтэрв'ю выданню Funke Mediengruppe, апублікаваным у нядзелю, 13 жніўня.

Бюцікофер назваў паводзіны Шродэра без сораму і заклікаў Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны (СДПН) аддаліцца ад свайго былога лідара.

З крытыкай Герхарда Шродэра выступіў і дырэктар «Таварыства абароны прыгнечаных народаў» (GfbV) Ульрых Дэліўс (Ulrich Delius). З ягоных слоў, «Раснафта» датычная да парушэнняў правоў чалавека, і «сваёй дзейнасцю ў Арктыцы і ў Сібіры забівае цвік у вечка труны карэнных народаў Расеі». Дэліўс выказаў здагадку, што расейская нафтагазавая кампанія можа паспрабаваць выкарыстаць сувязі экс-канцлера ФРГ, каб сысці з-пад санкцый ЕЗ.

Са свайго боку пасол Украіны ў Бэрліне Андрэй Мельнік назваў «нявартым з пункту гледжання маралі» тое, што Крэмль інструменталізуе асобу былога кіраўніка ўрада Нямеччыны. Прыбыткі «Раснафты» ідуць на «крывавую вайну супраць Украіны», паскардзіўся ўкраінскі пасол у ФРГ.

11 жніўня стала вядома, што ўрад РФ вылучыў Шродэра ў раду дырэктараў «Раснафты». Яго кандыдатуру на пасаду аднаго з незалежных дырэктараў кампаніі павінны зацвердзіць у канцы верасня. Паводле ацэнак СМІ, на гэтай пасадзе былы канцлер Нямеччыны зможа зарабляць больш за 550 тысяч даляраў у год.

З канцлераў у мэнэджары

Сацыял-дэмакрат Герхард Шродэр з 1998 да 2005 года ўзначальваў «чырвона-зялёную» ўрадавую кааліцыю ў Нямеччыне. Пасля сыходу ў 2005 годзе - пасля датэрміновых выбараў у бундэстаг - з пасады канцлера ФРГ Герхард Шродэр узначаліў назіральную раду, а затым і камітэт акцыянераў кампаніі Nord Stream AG, аператара газаправода «Паўночная плынь».

Той факт, што неўзабаве пасля сыходу з пасады кіраўніка ўрада Шродэр перайшоў на працу ў расейскі канцэрн, выклікаў крытыку ў ягоны адрас і з боку палітыкаў, і з боку СМІ, якія нагадалі, што Шродэр, будучы яшчэ канцлерам, актыўна падтрымліваў ідэю будаўніцтва расейскага газаправода па дне Балтыйскага мора, а пра прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адгукаўся як пра «дэмакратыю чыстай вады».

У 2016 годзе Шродэр узначаліў таксама кампанію Nord Stream 2, якая займаецца будаўніцтвам новых нітак гэтага газаправода.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках