2 траўня 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Паліенка змагаецца з беззаконнем турэмнай адміністрацыі

5
Зміцер Паліенка змагаецца з беззаконнем турэмнай адміністрацыі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Адміністрацыя калоніі спрабуе ціснуць на палітвязня.

Актывістка Марына Насенка распавяла «Радыё Свабода» пра чарговы ліст ад палітвязня Змітра Паліенкі.

У лісце палітвязень распавядае, што толькі выйшаў са штрафнога ізалятара, куды яго пасадзілі на чатыры дні ў тым ліку за адмову мыць санвузел - за гэта быў адзiн з апошніх пратаколаў.

«Паводле турэмных паняццяў, калі ты мыеш санвузел, то трапляеш у самую нізкую касту, - кажа Насенка. - То бок, гэта такая спроба адміністрацыі, каб ён трапіў у гэтую касту, гэты ціск праз турэмныя паняцці».

Тэарэтычна, прымусіць мыць санвузел могуць кожнага зняволенага, на практыцы ж адміністрацыі турмаў часта прызначаюць такія заданні толькі пэўным зняволеным за пэўныя правіны.

Паліенка ў лістах не скардзіцца на здароўе. Але раней ён распавядаў таксама пра тое, які быў пазбаўлены спатканняў на тры месяцы і што быў абмежаваны ў карыстанні грашовым рахункам. Палітвязня ў калоніі трымаюць пад асаблівым наглядам, яго пазначылі «жоўтай біркай» - як «экстрэміста».

Нагадаем, у кастрычніку 2016 года актывіст Дзмітрый Паліенка быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай нібыта за напад на міліцыянта падчас акцыі веласіпедыстаў «Крытычная маса», якая адбылася ў траўні мінулага года ў Менску. Міліцыянты брутальна спынілі акцыю, некалькі чалавек затрымалі, у тым ліку Паліенку, які нібыта парваў адзенне супрацоўніка міліцыі. Сваёй віны актывіст не прызнаў.

Пасля суда Дзмітрый Паліенка ўдзельнічаў у пікетах салідарнасці і іншых пратэстных акцыях. Вясной 2017 года актывіста зноў арыштавалі і ў пачатку красавіка прысудзілі яго адбываць тэрмін у зняволенні. Суд толькі залічыў 5 месяцаў, якія Паліенка ўжо адбыў за кратамі падчас следства паводле справы «Крытычнай масы». Пасля новага суда над Змітром Паліенкам беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках