2 траўня 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя знішчыла намётавы лагер у Бараўлянах

21
Міліцыя знішчыла намётавы лагер у Бараўлянах
Фота: «Белсат»

Жыхары пасёлка, якія пратэставалі, маўчаць не маюць намеру.

Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высечкі лесу, будаўніцтва сцёкавых калектара і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі жыхары пасёлкаў Ляскоўкі, Ляснога і Доследнага, паведамляе «Радыё Свабода».

Спантанныя выступы пачаліся яшчэ ўвесну, аднак забудоўшчыкі пратэсты праігнаравалі. Генеральны дырэктар ЖКГ Менскай вобласці Валерый Садкоў, які адказвае за выкананне работ, аргументаваў, што праект будаўніцтва сцёкавых калектара прайшоў дзяржаўную экспэртызу і атрымаў усе належныя ўзгадненні адпаведных устаноў.

Аналагічныя заявы гучалі і аб будаўніцтве дарогі, асобныя адцінкі якой будуць пракладзеныя праз двары і дамы прыватных уласнікаў.

Напярэдадні ў бараўлянскім лесе з'явіўся намётавы гарадок. Аднак доўга прастаяць не ўдалося: як распавяла адна з актыўных удзельніц супраціву Марына, сёння міліцыя разабрала лагер, забрала расцяжкі:

«Цяпер усё чыста, нічога няма, ніякіх слядоў. Паколькі працоўны дзень, практычна нікога з жыхароў там не было. Міліцыянты спакойна прыйшлі, акуратненька ўсё скруцілі, нават з дрэў плакаты паздымалі. Дарэчы, ніякіх дрэнных надпісаў там не было, усе з добрым пасылам - тыпу «Беражыце лес». Дык вось, усё забралі і з'ехалі ў невядомым кірунку».

Ці адновіцца стыхійны лагер зноўку, жанчына прагназаваць не бярэцца. Але тое, што маўчаць нельга, яна ўпэўненая.

«Калі паслухаць прадстаўнікоў улады, то закон нібыта ніхто і не парушае, - кажа Марына. - Але калі зірнуць на тое, што адбываецца, - нешта там робіцца няправільна».

Многія мясцовыя жыхары, а таксама менчукі, у свой час набылі зямлю ў Бараўлянах і пабудавалі там дамы. Аднак цяпер на месцы лесу запланаваная дарога і разгалінаваная інфраструктура. Людзі падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыйных сувязях з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках