2 траўня 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Пуцін можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь

47
Леў Марголін: Пуцін можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь

Механізмы ціску на Лукашэнку даўно адпрацаваныя.

Масква хоча звязаць пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ з транспартаваннем нафтапрадуктаў праз парты Расеі ды Расейскую чыгунку. Пра гэта ішла гаворка 16 жніўня на нарадзе ў расейскага прэзідэнта ў рамках пытання аб развіцці транспартнай інфраструктуры, піша belprauda.org.

«У Беларусі няма іншай нафты, акрамя расейскай»

Кіраўнік ААТ «РЧ» Алег Белазёраў паведаміў, што беларуская старана адмаўляецца ад паставак нафтапрадуктаў з НПЗ па расейскай чыгунцы, матывуючы гэта доўгатэрміновымі дамовамі з краінамі Балтыі. І нават 50-адсоткавая зніжка, прапанаваная расейцамі, не прываблівае беларускую старану.

«Для наліванне нафты мы далі 50-адсоткавую зніжку для перавозкі з беларускіх заводаў, але беларускія заводы пакуль не выкарыстоўваюць ні Усць-Лугу, ні Санкт-Пецярбург, а едуць у рэспублікі Балтыі», - сказаў Белазёраў.

«На беларускіх НПЗ перапрацоўваецца нашая нафта, іншай там няма і наўрад ці з'явіцца, таму гэта трэба ўзгадніць - атрыманне нашай нафты за адпаведнае выкарыстання нашай інфраструктуры», - рэзюмаваў Уладзімір Пуцін.

«Калі пытанне паставяць рубам - Беларусі няма куды падзецца

Так мяркуе эканаміст Леў Марголін. А механізмы ціску на Менск даўно адпрацаваныя.

- Гісторыя даўняя. Расея шмат разоў спрабавала прымусіць Беларусь пастаўляць нафтапрадукты праз Калінінград, Усць-Лугу. Аднак лагістыка саступае нават у параўнанні з 50-адсоткавай зніжкай, чым цяперашнія пастаўкі праз Клайпеду. Аднак калі пытанне будзе пастаўлена рубам, Менску няма куды падзецца: давядзецца прыняць умовы расейскай стараны. Хоць яны не выгадныя ні Беларусі, ні краінам Балтыі.

- Што страчвае Беларусь у выпадку адмовы ад партоў Балтыі?

- Праз балтыйскія парты праходзяць нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі. Пры максімальнай прадукцыйнасці заводаў (гаворка ідзе пра 24 мільёны тон нафты), 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў выкарыстоўваюцца для ўнутранага спажывання Беларусі, астатнія 10-12 мільёнаў тон нафтапрадуктаў ідуць на экспарт, і пераважна праз парты Балтыі.

- Фактычна гаворка ідзе пра тое, каб адрэзаць Беларусь ад партоў Балтыі?

- Адрэзаць Беларусь ад партоў Балтыі і пераарыентаваць на расейскія парты (або Калінінград, або Усць-Лугу, або Санкт-Пецярбург) і Расейскую чыгунку.

Пуцін выразна сказаў: іншай нафты, акрамя расейскай, у Беларусі няма і наўрад ці з'явіцца. Крэмль выдатна разумее: замяніўшы танную расейскую нафту іншай, увесь здабытак ад лагістыкі пастаўкі нафтапрадуктаў мы страцім на лагістыцы дастаўкі нафты. Альтэрнатывы таннай пастаўкі нафты праз нафтаправоды няма і быць не можа.

Думаю, Лукашэнка будзе супраціўляцца да апошняга, бо нафта - апошняе прыстанішча для кволай беларускай эканомікі. Кошт нафты падае і ў агляднай будучыні, думаю, будзе паступова зніжацца, а дадатковыя страты на лагістыцы адчувальна ўдараць па эканоміцы.

Усё трэба падлічваць і пралічваць. Але, відавочна, беларуская эканоміка страціць шмат: пытанне падымаецца ўжо не першы год, і не першы год мы ад яго паспяхова адбіваемся.

- Якая зацікаўленасць Расеі ў пакетным развязанні праблемы аб нафце?

- Расея хоча загрузіць свае парты і Расейскую чыгунку. Калі Масква гатовая даваць 50-адсоткавую зніжку з тарыфаў, значыць, такое развязанне праблемы ўсё адно выгаднае за кошт аб'ёмаў.

- Якія механізмы Расея можа задзейнічаць, каб прымусіць беларускую старану прыняць нявыгадныя ўмовы?

- Як і ў мінулым годзе: скараціць пастаўкі нафты. Пуцін неаднаразова выказваўся: Беларусі для ўнутранага спажывання трэба 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў; мы забяспечым хаўруснікаў патрэбным аб'ёмам паставак, а з астатняга, выбачайце, дзяліцца трэба.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках