1 траўня 2024, Серада, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Шуневіч уводзіць закамуфляваную прымусовую працу

10
Алег Воўчак: Шуневіч уводзіць закамуфляваную прымусовую працу
АЛЕГ ВОЎЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

У МУС «натхніліся» дэкрэтам аб «дармаедах» і наважыліся зрабіць свой унёсак.

16 жніўня стала вядома аб стварэнні ў рамках крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС спецыялізаванага сельгаспрадпрыемства для працаўладкавання былых зняволеных. Такую ініцыятыву агучыў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

У якасці эксперыментальнай базы было абрана КСУП «Хутар-Агра» ў Светлагорскім раёне.

«Гэта закамуфляваная форма прымусовай працы», - заявіў у каментары «Белсату» былы следчы пракуратуры, праваабаронца Алег Воўчак.

Праваабаронца таксама прыгадаў, што такая практыка мела месца ў Расейскай імперыі і ў СССР. «Нічога добрага з гэтага не выйдзе», - упэўнены Воўчак.

Былы следчы таксама выказаў меркаванне, што МУС натхніўся дэкрэтам аб «дармаедах» і спрабуе паказаць сваю актыўнасць у барацьбе з беспрацоўем.

«Шуневіч - несамастойная фігура. Ён не распрацоўваў гэтыя наватарскія ідэі самастойна», - мяркуе Воўчак.

Са слоў Ігара Шуневіча, прававой пастановы на перадачу ў структуру крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС КСУП «Хутар-Агра» пакуль няма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках