1 траўня 2024, Серада, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўсталявалі абменнік без касіра, які выдае манеты

11
У Менску ўсталявалі абменнік без касіра, які выдае манеты

Праз тэрмінал можна абмяняць валюту - даляры, еўры і расейскія рублі - на беларускія рублі.

У адным са сталічных аддзяленняў МТБанка ўсталявалі тэрмінал, праз які можна абмяняць валюту - даляры, еўры і расейскія рублі - на беларускія рублі, піша tut.by.

Тэрмінал не дае рэшту, таму для абмену трэба выкарыстоўваць купюры на суму, якую хочаце абмяняць. «Напрыклад, скарыстацца купюрай 100 даляраў для таго, каб абмяняць на беларускія рублі толькі 20 даляраў, а 80 даляраў атрымаць у якасці рэшты, нельга. У гэтым выпадку тэрмінал абмяняе на беларускія рублі ўсе 100 даляраў», - удакладнілі ў банку.

Пры гэтым у залежнасці ад курсу тэрмінал можа не прыняць да абмену банкноты вызначанага наміналу, бо не зможа выдаць патрэбную суму. «Напрыклад, пры курсе еўра 2,248 рубля тэрмінал не прыме купюру 10 еўра, бо яму неабходна выдаць 22,48 капеек, а ў тэрмінале знаходзяцца толькі манеты наміналам 5 і 20 капеек. Калі курс зменіцца і стане 2,245 рубля, то намінал 10 еўра стане даступны да абмену», - тлумачаць у банку.

Новая прылада працуе ў гандлёвым цэнтры «Мома».

Нагадаем, такі тэрмінал, які выдае не толькі банкноты, але і манеты, яшчэ ў сакавіку з'явіўся ў адным з аддзяленняў Беларусбанка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках