1 траўня 2024, Серада, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Касінераў прымусіў АНТ адступіцца

11
Вячаслаў Касінераў прымусіў АНТ адступіцца
ВЕЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ
ФОТА: TUT.BY/ДАР'Я БУРАКІНА

АНТшнікі заявілі, што ў сюжэце пра накінутую пятлю на шыю гарадавога гаворка ішла не пра Касінерава.

Анархіст Вячаслаў Касінераў звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска з пазовам аб абароне гонару і годнасці супраць кіраўніка сталічнага ГУУС Аляксандра Барсукова і вядучай ОНТ Кацярыны Цішкевіч, а таксама іх наймальнікаў - тэлеканала і МУС. Актывіст заяўляе, што Барсукоў ашальмаваў яго ў эфіры ОНТ, заявіўшы, што Касінераў - хуліган, на якім «кляйма няма дзе ставіць» і што ён тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. Суддзя Андрэй Дзянкевіч падтрымаў пазіцыю адказчыкаў, якія сказалі, што ў сюжэце АНТ імя Касінерава не згадваецца, а значыць, яго нельга ідэнтыфікаваць, піша tut.by.

Заява Аляксандра Барсукова прагучала ў сюжэце АНТ 6 красавіка 2017 года ў сувязі з чарговай крымінальнай справай супраць Касінерава. Анархіст накінуў пятлю на помнік царскаму паліцэйскаму ля будынка МУС. Яго судзілі за хуліганства і ў выніку далі штраф.

Кіраўнік ГУУС тады заявіў: «Гэта просты хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць... Тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства, тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і за псаванне маёмасці».

Касінераў адзначыў, што на момант выхаду перадачы толькі аднойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці - паводле вядомай «справы графіцістаў». І тады яго судзілі за псаванне маёмасці, а не за хуліганства. Такім чынам, піша ў пазове анархіст, выказванні Барсукова і тэлевядоўцы Цішкевіч у эфіры АНТ нанеслі яму «маральныя пакуты, якія выявіліся ў пачуцці глыбокай крыўды і знявагі, а таксама дыскрэдытацыі ў вачах грамадства ягонага імя».

Пазоўнік прасіў суд прызнаць распаўсюджаныя звесткі не адпаведнымі рэчаіснасці і абавязаць адказчыкаў выдаліць іх, а таксама зняпраўдзць шляхам абвяшчэння ў праграме «Нашы навіны» на канале АНТ і спагнаць з адказчыкаў 3 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Адказчыкі: З сюжэту не зразумела, што гаворка пра Касінерава

У судзе 17 жніўня юрыст АНТ Юрый Зінкевіч спытаў, чаму пазоўнік і ягоны адвакат вызначылі, што гаворка ў эфіры ішла менавіта пра Касінеравае.

Адвакатка адказала, што ў эфіры гаворка ішла пра анархістаў, якія накінулі вяроўку на помнік гарадавому, чалавеку, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем і які знаходзіцца пад вартай.

- Але якім чынам усе гэтыя звесткі ідэнтыфікуюць Касінерава?

- З гэтых характарыстык адназначна ўгледжваецца, што гаворка ідзе пра Касінерава.

Зінкевіч не пагадзіўся з ёй, заявіўшы, што сюжэт тэлеканала не ідэнтыфікуе Касінерава праз імя ці неяк інакш. А каментары прадстаўнікоў ГУУС не могуць быць падставай для прыцягнення СМІ да адказнасці, бо паводле закону СМІ не адказваюць за словы, якія транслююць прадстаўнікоў дзяржорганаў.

Тады адвакатка пазоўніка спытала, пра каго быў спрэчны сюжэт.

- Пра грамадзяніна Рэспублікі Беларусі, які парушыў закон.

- Вы можаце яго назваць?

- Не.

- Чаму?

- Навошта яго называць? Сказана - хуліган, грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнік МУС Аляксандр Арлоў паўтарыў пункт гледжання юрыста АНТ пра тое, што сюжэт тэлеканалу не ідэнтыфікаваў Касінерава.

- Не было пазначанае прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца нараджэння, звесткі аб грамадзянстве, звесткі пра бацькоў, сямейнае становішча, адукацыі і г.д.

Другі прадстаўнік МУС Андрэй Тур прызнаў, што гаворка ў сюжэце ідзе пра Касінерава, але заявіў, што там не апісваюцца ягоныя асабістыя звесткі, а толькі распавядаецца пра злачынства.

- Разам з тым інфармацыя аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці, выказаная начальнікам ГУУС, з'яўляецца вобразным, фігуральным выразам, заснаваным на суб'ектыўным меркаванні адказчыка аб звестках пра прыцягненне пазоўніка да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці раней.

У спрэчках адвакатка заявіла, што калі Барсукоў выступаў у афіцыйнай якасці, ён не мог выказваць свае суб'ектыўныя меркаванні, асабліва калі казаў пра факт - трохразовага прыцягнення Касінерава да крымінальнай адказнасці.

- Кожнаму чалавеку, які больш ці менш цікавіцца падзеямі ў Менску, было відавочна, што навіна [АНТ] тычылася Касінерава.

Юрыст АНТ Зінкевіч у спрэчках паўтарыў, што ў сюжэце ягонага тэлеканала інфармацыі пра Вячаслава Касінерава не пазначалася. Прадстаўнік МУС Арлоў сказаў, што немагчыма «з гэтага роліку ідэнтыфікаваць асобу», пра якую кажа Барсукоў.

Тое, што шматлікія інтэрнэт-рэсурсы сюжэт АНТ звязалі менавіта з Касінеравым крымінальная справа за «павешаны помнік» і затрыманне падазраванага - «іх суб'ектыўнае меркаванне», дадаў Арлоў.

- Не Барсукоў у гэтым выпадку павінен адказваць, ён нават не ідэнтыфікуе асобу, а навінавыя сайты, якія распаўсюджваюць гэтую інфармацыю.

Адзначым, што ў пісьмовым пярэчанні на пазоў, які начальнік ГУУС накіраваў у суд, Аляксандр Барсукоў сам не хавае, што казаў пра Касінерава, і растлумачыў, чаму апісаў яго так, як апісаў.

Суд адмовіў у задавальненні пазову, зачытаўшы толькі рэзалюцыйную частку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках