2 траўня 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Вадзіў каня, узняўшы рукі ўгору - гэта карысна для нашага часу

47
Лукашэнка: Вадзіў каня, узняўшы рукі ўгору - гэта карысна для нашага часу

Дыктатар ўкінуўся ва ўспаміны пра дзяцінства на поле ў Александрыі.

Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах распавёў пра «прэзідэнцкае поле», якое размешчанае каля яго малой радзімы, і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, паведамляе БелТА.

Гэта поле незвычайнае яшчэ і тым, што размешчанае адразу на тэрыторыі дзвюх абласцей - Магілёўскай і Віцебскай.

Са слоў Лукашэнкі, на гэтым полі ён працаваў з малых гадоў, і ў сувязі з гэтым у яго захаваліся два найбольш яркія ўспаміны. «Першае, калі я сам вадзіў каня, абганяючы бульбу. Поле было падзеленае на тры часткі. Было 12 гадзін дня, спякота неймаверная, авадні, мухі...»- распавёў ён.

«А потым ужо я сам абганяю бульбу (гэта другое ўражанне), а малодшы стрыечны брат вадзіў каня. Ён быў крыху меншы за мяне ростам, і яму ўвесь час трэба было ісці, трымаючы рукі ўверх, - коня весці», - падзяліўся ўспамінамі Лукашэнка.

«Увогуле ўражанні не цалкам добрыя па тых часах, але вельмі карысныя для цяперашняга часу», - дадаў кіраўнік.

Дыктатар распавёў, што цяпер плошча прэзідэнцкага поля складае блізу паўтысячы гектар і некаторы час таму ён прыняў рашэнне зрабіць гэта поле своеасаблівым эксперыментальным пры апрацоўцы тых ці іншых відаў сельскагаспадарчых культур. «Давайце дамовімся, што мы, так як я ведаю гэтую глебу, гэта поле, контурнасць, паспрабуем тут эксперыментаваць», - сказаў Лукашэнка.

Сёлета ён даручыў пасеяць на гэтым полі азімую пшаніцу і гібрыднае дыплоіднае жыта гатункаў замежнай селекцыі, каб ацаніць іх якасць і ўраджайнасць.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, як ідуць справы ў айчынных селекцыянераў. «Мне хочацца пачуць адказ, што мы маем падобнае, і ці маем. Калі не, то калі будзем мець? Мне далажылі загадзя, што па пшаніцы ў нас праблем няма. Мы навучыліся ствараць сваё насенне, і яно па ўраджайнасці і якасці не горшае за імпартнае», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнку падрабязна далажылі пра працу ў гэтай сферы і запэўнілі, што сярод насення айчыннай селекцыі ёсць тыя, якія не горшыя па ўраджайнасці, чым замежныя, і нават «лепшыя па асобных паказчыках».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках