8 траўня 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Паўднёвая Карэя пачалі маштабныя вайсковыя манеўры

1
ЗША і Паўднёвая Карэя пачалі маштабныя вайсковыя манеўры
Фота: Getty Images

На вучэннях адпрацоўваецца сцэнар вайны на Карэйскім паўвостраве на аснове кампутарнай сімуляцыі.

Нягледзячы на новыя пагрозы Пхеньяна, ЗША і Паўднёвая Карэя ў панядзелак, 21 жніўня пачалі маштабныя сумесныя манеўры. У гэтых даўно запланаваных 11-дзённых вучэннях пад кодавай назвай «Ulchi Freedom Guardian» (UFG) адпрацоўваецца сцэнар вайны на Карэйскім паўвостраве на аснове кампутарнай сімуляцыі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Толькі ЗША выдзелілі для манеўраў 17500 жаўнераў і афіцэраў. З іх 3000 чалавек былі перакінутыя ў рэгіён па паветры. Для стрымлівання КНДР Вашынгтон дыслакаваных у Паўднёвай Карэі 28500 вайскоўцаў. У вучэннях удзельнічаюць таксама вайскоўцы з Аўстраліі, Канады, Калумбіі, Даніі, Новай Зеландыі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі.

Манеўры праходзяць ва ўмовах падвышанай напружанасці ў рэгіёне. Назіральнікі асцерагаюцца, што Паўночная Карэя можа адрэагаваць, да прыкладу, новымі ракетнымі выпрабаваннямі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля запускаў двух міжкантынентальных ракет у КНДР у ліпені прыгразіў Пхеньяну «агнём і лютасцю». У адказ кіраўніцтва Паўночнай Карэі заявіла пра намер абстраляць ракетамі амерыканскі востраў Гуам у Ціхім акіяне, дзе Вашынгтон трымае стратэгічна важную вайсковую базу.

20 жніўня дзяржаўныя СМІ КНДР назвалі амерыкана-паўднёвакарэйскія вучэнні «выразам варожасці», папярэдзіўшы, што ніхто не можа гарантаваць таго, што гэтыя манеўры не перарастуць у баявыя дзеянні. Пхеньян пастаянна абвінавачвае ЗША ў падрыхтоўцы вайсковага ўварвання. Вашынгтон, аднак, адмаўляе гэта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках