9 траўня 2024, Чацвер, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік праўлення Польскай тэлевізіі: Мы вымушаныя будзем спыніць «Белсат»

18
Кіраўнік праўлення Польскай тэлевізіі: Мы вымушаныя будзем спыніць «Белсат»

Без падтрымкі МЗС Польская тэлевізія не ў стане фінансаваць канал.

Старшыня праўлення Польскай тэлевізіі Яцэк Курскі напісаў Міністэрству замежных спраў, што будзе вымушаны ліквідаваць тэлеканал «Белсат», калі ведамства не адновіць ягоную падтрымку.

Як паведамляе штотыднёвік «Dziennik. Gazeta Prawna» (пераклад - racyja.com), Курскі ў сваім лісце да міністра Вітальда Вашчыкоўскага сцвярджае, што, хоць і бачыць неабходнасць у існаванні тэлеканала для Беларусі, польская тэлевізія не ў стане самастойна яго фінансаваць.

І без падтрымкі міністэрства яна будзе вымушаная адмовіцца ад «Белсата».

«Гэта не ўльтыматум, а спроба выратаваць гэты тэлеканал», - адзначае старшыня праўлення Польскай тэлевізіі.

Супрацоўніцтва МЗС з дзяржаўнай тэлевізіяй у стварэнні «Белсата» набліжаецца да завяршэння. Міністэрства адмаўляецца ад дамовы 2007 года.

Пастанова пачне дзейнічаць ужо ў гэтым годзе 31 снежня, а гэта азначае, што з 2018 года фінансаваць «Белсат» будзе абавязана Польская дзяржаўная тэлевізія.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках