8 траўня 2024, Серада, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Верамеенка: Пакажам, што мы супраць вучэнняў і чужых войскаў

3
Сяргей Верамеенка: Пакажам, што мы супраць вучэнняў і чужых войскаў
СЯРГЕЙ ВЕРАМЕЕНКА

8 верасня трэба выйсці на Плошчу, каб захаваць незалежнасць Беларусі.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў гарадзенскі каардынатар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Сяргей Верамеенка, каментуючы пачатак беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў у тэхзабеспячэнні «Захаду-2017».

- Я думаю, што гэтыя вайсковыя вучэнні, як і ўсякія такія мерапрыемствы, якія праходзяць у рэальнай ці магчымай зоне супрацьстаяння, канфлікту - нясуць непасрэдную небяспеку перш за ўсё той тэрыторыі і людзям, якія жывуць на ёй, гэта значыць нам - беларусам.

Зразумела, што тут ідзе гаворка пра канфлікт Расеі і Захаду, але Лукашэнка, хоць і загнаны ў кут, хоча трошкі пагуляць, яму вельмі падабаецца шапка Манамаха. На мой погляд, у Крамля ёсць некалькі планаў што да вучэнняў «Захад-2017», не толькі план А, але і В, С і гэтак далей. Невядома, які з іх яны наважаць выкарыстоўваць.

Магчыма, войскі застануцца ў Беларусі, магчыма яны сыдуць, але проста так гэтыя вучэнні, мне здаецца, не пройдуць. Невядома, ці дойдзе да рэальнага баявога супрацьстаяння, але хутчэй за ўсё не. У Крамля ёсць свае інтарэсы на Захадзе, яны ўсё ж прадаюць туды сыравіну, ды і пачынаць рэальныя баявыя дзеянні супраць дзяржаў, у якіх тым больш вучацца, жывуць і працуюць іх дзеці і родныя было б самагубствам.

Аднак для нас гэта самая сапраўдная небяспека, бо расейскія вайскоўцы, на маю думку, калі і будуць сыходзіць з нашай зямлі, то не ўсе. Частка застанецца ў Беларусі. Магчыма, што будуць падпісаныя нейкія новыя пагадненні аб гэтых войсках. Мы ўжо бачым, што ўводзіцца ў дзеянне план абароны так званай «саюзнай дзяржавы»

Ужо да мяжы з Польшчай прыехала калона тэхнікі, пра якую пісаў беларускі журналіст Дзяніс Івашын. Адбываюцца нейкія незразумелыя перамяшчэнні і ў самой Горадні: ужо некалькі разоў тэхніка ездзіла па горадзе. Невядома для чаго гэта, бо афіцыйна гарадзенскія палігоны ў вучэннях не задзейнічаныя.

Самае галоўнае нам перажыць гэты перыяд, захаваць Беларусь. Я думаю, што калі не здаровы сэнс, то рэшткі розуму ў крамлёўскіх старцаў засталіся, і яны не пойдуць на адкрыты канфлікт з Захадам.

- Набліжаецца Акцыя папярэджання, якая пройдзе ў Менску 8 верасня. Ці плануеце вы ўзяць у ёй удзел?

- Так, я збіраюся на акцыю. Я мяркую, што такія пратэсты трэба праводзіць не толькі ў Менску, але і ў іншых беларускіх гарадах.

- Чаму важна ўдзельнічаць у такіх акцыях пратэсту?

- Трэба выходзіць, нагадваць людзям пра тое, што трэба змагацца. Мы павінны паказаць нашым так званым «хаўруснікам», што тут не проста агульная маса, якая падтрымлівае «тайговы хаўрус», а ўсё ж мы супраць вучэнняў і чужых войскаў.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках