9 траўня 2024, Чацвер, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Тое, што робіць Шродэр - ненармальна

6
Ангела Мэркель: Тое, што робіць Шродэр - ненармальна
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Канцлерка Нямеччыны рэзка адгукнулася аб вылучэнні Шродэра ў дырэктары «Раснафты».

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель не мае намеру займаць пасадаў у бізнэсе пасля сваёй адстаўкі з пасады кіраўніцы ўрада ФРГ, заявіла яна, адказваючы на пытанні Bild (пераклад - РБК).

Кажучы пра гэта, Мэркель крытычна паставілася да намеру свайго папярэдніка на пасадзе канцлера ФРГ Герхарда Шродэра ўвайсці ў склад рады дырэктараў «Раснафты».

«Тое, што робіць Шродэр, гэта ненармальна!», - заявіла Мэркель, адзначыўшы, што кампанія «Раснафта» ўключаная ў санкцыйны спіс Еўразвязу.

«Я не мае намеру займаць ніякіх пасадаў у бізнэсе, калі перастану быць канцлеркай. Але цяпер я цалкам засяроджаная на выбарчай кампаніі і сапраўды збіраюся зноў стаць канцлеркай», - дадала Мэркель, якая ўзначальвае ўрад Нямеччыны з 2005 года.

Канцлер Нямеччыны абіраецца парламентам краіны на чатыры гады. Чарговыя выбары дэпутатаў Бундэстагу пройдуць у Нямеччыне 24 верасня 2017 года.

Урад Расеі вылучыў былога канцлера ў раду дырэктараў «Раснафты» ў якасці незалежнага дырэктара 11 жніўня. Склад рады, як чакаецца, будзе абраны на пазачарговым пасяджэнні акцыянераў 29 верасня.

У сярэдзіне жніўня сам Шродэр заявіў газеце Blick, што ўвайсці ў раду дырэктараў «Раснафты» яго папрасілі кіраўнік кампаніі Ігар Сечын і яе міжнародныя акцыянеры.

«Я хачу дапамагчы палепшыць стасункі паміж Расеяй і ЕЗ. Але для гэтага патрэбныя высілкі з абодвух бакоў, і я хацеў бы зрабіць свой сціплы ўнёсак у гэта», - сказаў тады Шродэр.

Пазней генеральны сакратар нямецкай партыі «Хрысціянска-сацыяльны саюз» (ХСС) Андрэас Шоер заявіў, што вылучэнне Шродэра ў раду дырэктараў «Раснафты» «дрэнна пахне», а былы канцлер (займаў пасаду ў 1998-2005 гадах) «ператвараецца ў расейскага жаўнера».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках