8 траўня 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўпершыню атрымала звадкаваны прыродны газ з ЗША

10
Літва ўпершыню атрымала звадкаваны прыродны газ з ЗША
ФОТА: DELFI

У панядзелак у Клайпеду з амерыканскага экспартнага тэрмінала Sabine Pass прыбыў першы газавоз.

Судна са звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) прыбыло а 5:30 раніцы, піша ru.delfi.lt.

Прадстаўнік прадпрыемства Lietuvos duju tiekimas Паўлюс Якутавічус сказаў, што ЗПГ у Клайпеду даставіў танкер Clean Ocean.

Гэта першая партыя ЗПГ з Амерыкі ў краіны Балтыі і адна з першых, якія прыбылі ва Усходнюю Еўропу. З прадпрыемствам Cheniere Marketing International, якое ўваходзіць у амерыканскую энэргетычную кампанію Cheniere Energy і валодае тэрміналам Sabine Pass у Луізіяне, дамова аб пастаўцы 140 тысяч кубаметраў ЗПГ падпісаная ў чэрвені. Найбліжэйшым часам у Літву павінна прыбыць яшчэ адно судна з ЗША.

У ліпені Lietuvos duju tiekimas уклала яшчэ адну дамову на пастаўку ЗПГ з фірмай Gas Natural Fenosa, груз ад якой павінен прыбыць у Клайпеду ў сярэдзіне верасня. ЗПГ у Літву пастаўляюць таксама нарвежская Statoil і амерыканская Koch Supply&Trading - апошняя газ даставіць з Нарвегіі і Нігерыі.

ФОТА: DELFI
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках