8 траўня 2024, Серада, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Шуневіч прыехаў у поле і пачаў фантазіраваць

15
Леанід Судаленка: Шуневіч прыехаў у поле і пачаў фантазіраваць
ІГАР ШУНЕВІЧ

Кіраўнік МУС загуляўся з новымі ініцыятывамі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" арганізаваў у Рэчыцы сустрэчу з жыхарамі горада, куды запрасіў Леаніда Судаленку. Апроч свайго выступу на тэму правоў чалавека, прававы інспектар РЭП адказваў на пытанні прысутных. Сярод іх было пытанне аб тым, як юрыст і праваабаронца ставіцца да ініцыятывы міністра ўнутраных спраў стварыць у аграпрадпрыемстве ў Гомельскай вобласці спецыяльныя ўмовы для тых, хто вызваліўся з турмы або калоніі, піша сайт praca-by.

Леанід Судаленка адзначыў, што заява непрадуманая і больш нагадвае піяр-акцыю:

- Паводле Канстытуцыі, працаваць - права, а не абавязак, у тым ліку і для былога зняволенага. Як толькі сканчаецца тэрмін зняволення, ніхто не мае права загадваць чалавеку, што яму далей рабіць. Калі ў гэтым «спецкалгасе» будуць такія ўмовы, што ў чаргу на працу выбудуюцца нават не асуджаныя грамадзяне, я гэта толькі вітаю: годная праца, сацыяльная адаптацыя. А калі ў чалавека запазычанасці пасля вызвалення? Які ўзровень заробку можа прапанаваць дзяржава? Прымусова працаваць - гэта толькі з ланцугом да нагі. Гэта што, прыгоннае права? Ён што, не свабодны, гэты чалавек? Грамадзянін, вызвалены з месцаў пазбаўлення волі, адбыў пакаранне. Чаму ён не роўны з тымі, хто не адбываў? Ён што, губляе права выбіраць месца працы? Будзе тое ж самае, што і з Трэцім дэкрэтам. Вольны чалавек возьме і з'едзе, калі ён не прыгонны. Не зусім прадуманая ініцыятыва, больш падобная на піяр. Лукашэнка сказаў, што міліцыя павінна быць у полі - і Шуневіч прыехаў на поле і пачаў фантазіраваць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках