9 траўня 2024, Чацвер, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхал Дворчык: Расея можа не вывесці ўсе войскі з Беларусі пасля «Захаду-2017»

Міхал Дворчык: Расея можа не вывесці ўсе войскі з Беларусі пасля «Захаду-2017»
МІХАЛ ДВОРЧЫК
ФОТА: PAP/RAFAŁ GUZ

Польскія службы ўважліва сочаць за расейска-беларускімі вайсковымі вучэннямі.

«Існуе шмат сумневаў і асцярог што да вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Можа стацца, што не ўсе сілы і сродкі будуць выведзеныя Расеяй з Беларусі пасля заканчэння вучэнняў», - сказаў «Радыё Польшчы» ў панядзелак, 21 жніўня, віцэ-міністр нацыянальнай абароны Польшчы Міхал Дворчык.

Са сло віцэ-кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны, вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца мерапрыемствам, за якім уважліва сочаць як польскія службы, так і службы заходніх краін.

«Ёсць шмат сумневаў і асцярог праз дзеянні Расейскай Федэрацыі, якія мы назіралі раней, можа стацца, што не ўсе сілы і сродкі будуць выведзеныя пасля вучэнняў», - сказаў Міхал Дворчык.

«У нас няма стоадсоткавай упэўненасці наконт сіл, якія будуць выкарыстаныя ў вучэннях, бо на гэты момант ёсць шмат перадумоў для таго, каб меркаваць, што гэта не будуць такія сілы, якія дэкларуюць расейцы і беларусы, а большыя», - дадаў віцэ- міністр.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайскоўцы экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках