8 траўня 2024, Серада, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя застрэліла выканаўцу тэракту ў Барселоне

Паліцыя застрэліла выканаўцу тэракту ў Барселоне

Спецаперацыя ў Субіратсе праводзілася ў рамках мерапрыемстваў у затрыманні выканаўцы тэракту ў Барселоне.

Паліцыя Каталоніі падчас спецаперацыі ў населеным пункце Субіратс у правінцыі Барселона застрэліла мужчыну, на целе якога была замацавана прылада, «што па выглядзе нагадвала пояс смяротніка». Пра гэта праваахоўныя органы паведамілі ў панядзелак, 21 жніўня, у Twitter, паведамляе «Нямецкая хваля».

Спецаперацыя праводзілася ў рамках мерапрыемстваў па затрыманні 22-гадовага мараканца Юнуса Абуюакуба - выхадца з Рыполя. Следства мяркуе, што Абуюакуб мог знаходзіцца за стырном фургона, які ўрэзаўся ў натоўп людзей у цэнтры Барселоны 17 жніўня.

Праваахоўныя органы пакуль не ўдакладняюць, якое дачыненне мужчына ў Субіратсе меў да нападу ў Барселоне.

У выніку тэракту на пешаходнай вуліцы Рамбла і спробы тэрарыстычнага нападу ў Камбрыльсе загінулі 14 чалавек, яшчэ блізу 100 былі параненыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках