8 траўня 2024, Серада, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Воршы нарадзіўся волат

3
Фотафакт: у Воршы нарадзіўся волат

Нованароджаны выглядае як паўгадовае дзіця.

Малыш вагой 5 кілаграмаў 130 грамаў і ростам 64 сантыметры нарадзіўся ў аршанкі Таццяны Лінкевіч.

Для маладой мамы гэта трэцяе дзіця. Калектыў радзільні не стамляецца дзівіцца сапраўднай сенсацыі, піша vitbichi.by.

Разам з загадчыцай радзільні Інай Крачак накіроўваемся ў аддзяленне нованароджаных, дзе ідзе падрыхтоўка маленькай «зорачкі» да першай фотасесіі.

- А вось і наш здаравяка, - усміхаючыся, кажа загадчык дзіцячай рэанімацыі Дзмітрый Храмцэвіч і падводзіць да ружовашчокага немаўляці, якое салодка спіць у ложку.

Малеча прыкметна адрозніваецца ад сваіх аднагодкаў, якія з'явіліся на свет у гэты ж дзень. На выгляд хлопчыку месяцы 3-4, а рост як у паўгадовага дзіцяці.

- Апетыт у нашага волата хвацкі, - кажа Дзмітрый Храмцэвіч. - Замест 10 мілілітраў малочнай сумесі ён з'ядае 60. Не супроць б, напэўна, і больш паесці, але лепш не перакормліваць. Чакаем, калі маму перавядуць з рэанімацыі, каб дзіця перайшло на грудное кармленне.

Таццяна Лінкевіч разам з мужам выхоўваюць 4-гадовую дачку і 2-гадовага сына. Жанчына зусім не чакала, што трэцяе дзіця ў сям'і будзе сапраўдным волатам, хоць кажа, што ў родзе па лініі мужа заўсёды нараджаліся дужыя, зграбныя мужчыны.

Імя немаўляці, якое ўвойдзе ў гісторыю Аршанскай радзільні, бацькі пакуль не прыдумалі. Усё вырашыцца на сямейнай нарадзе, калі Таццяна з сынам прыедуць дадому. Аб адным толькі марыць маладая мама: каб яе волат рос здаровым і шчаслівым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках