4 траўня 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што рабіць беларусам, якія падалі на візу ЗША ў Расеі

18
Стала вядома, што рабіць беларусам, якія падалі на візу ЗША ў Расеі

Сумоўі для беларусаў будуць пераназначаныя.

Сумоўі для грамадзян Беларусі, якія падалі заяву на неіміграцыйную візу ЗША ў пасольстве ЗША ў Маскве і консульстве ў Санкт-Пецярбургу, і ўжо аплацілі консульскі збор, будуць пераназначаныя, паведаміла дыпмісія ЗША ў Менску ў панядзелак.

«Сумоўі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія падалі заяву на неіміграцыйную візу ЗША і ўжо аплацілі консульскі збор, будуць пераназначаныя», - гаворыцца ў паведамленні амбасады ў Facebook.

«Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь рэкамендуецца звярнуцца для праходжання гутарак для атрымання неіміграцыйных віз у амбасады ЗША ў Варшаве, Кіеве ці Вільні», - дадалі там.

Як паведамлялася, амбасада ЗША ў Расеі абвясціла ў панядзелак пра пастановы з 23 жніўня прыпыніць выдачу віз расейцам, а з 1 верасня - праводзіць гэтую працэдуру ў вельмі скарочаным выглядзе ў сувязі з патрабаваннем Расеі аб скарачэнні персаналу амерыканскіх замежных устаноў у РФ.

Акрамя таго, пасольства ЗША ў Маскве і генеральнае консульства ў Санкт-Пецярбургу скасуе прыём заяў ад грамадзян Беларусі на атрыманне амерыканскіх віз.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках