6 траўня 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Трампа заклікаў адмовіцца ад антывіруса Касперскага

10
Дарадца Трампа заклікаў адмовіцца ад антывіруса Касперскага

Існуе недвухсэнсоўная сувязь паміж Касперскім і расейскай выведкай.

Дарадца прэзідэнта ЗША ў кібербяспецы Роб Джойс перасцярог амерыканскіх карыстальнікаў ад устаноўкі праграм «Лабараторыі Касперскага», - паведамляе CBS News (пераклад - rbc.ru).

Раней адміністрацыя ЗША ўжо забараніла закупкі прадуктаў Kaspersky Lab для патрэб федэральнага ўрада, аднак Джойс выступіў супраць іх выкарыстання ў органах улады на ўзроўні штатаў, ва ўстановах мясцовага самакіравання, у прыватным бізнэсе і ў асабістых мэтах.

«Я не выкарыстоўваю прадукты «Лабараторыі Касперскага», - сказаў Джойс у інтэрв'ю CBS News. Ён таксама параіў усім амерыканскім карыстальнікам адмовіцца ад устаноўкі праграмнага забеспячэння кампаніі Яўгена Касперскага. «Мяне турбуе, што расейская дзяржава зрабіла шмат няправільнага ў дачыненні да нашай краіны. У яе ёсць вялікі кантроль і шырокі аб'ём інфармацыі, якая паступае ў Расею ад гэтай кампаніі. Мяне гэта вельмі турбуе», - заявіў ён.

Са слоў Джойса, ЗША адчуваюць недахоп блізу 300 тыс. спецыялістаў у кампутарнай бяспецы для абароны сваіх электронных камунікацый.

«Існуе сувязь паміж Касперскім і расейскай выведкай, і я абсалютна ўпэўнены, што расейская выведка захоча выкарыстоўваць гэтую сувязь у сваіх інтарэсах», - прыводзіць тэлеканал словы былога намесніка дырэктара ЦРУ Майкла Марэла.

Акрамя таго, тэлеканал пацвердзіў, што нягледзячы на адсутнасць заканадаўчай забароны, агенты ФБР праводзяць гутаркі з прыватнымі кампаніямі з мэтай пераканаць іх адмовіцца ад выкарыстання прадуктаў «Лабараторыі Касперскага».

Забарона на закупкі праграм Касперскага для структур федэральнага ўрада была ўведзеная 12 ліпеня 2017 года. Тады Белы дом выключыў «Лабараторыю Касперскага» са спісу пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння, чыя прадукцыя адобрана для выкарыстання дзяржструктурамі ў ЗША. Прадстаўнік агенцтва, які забяспечвае функцыянаванне працы дзяржструктур (GSA), патлумачыў тады, што гэтая пастанова была прынятая пасля «дбайнага вывучэння» сітуацыі. Пры гэтым ён нагадаў, што GSA імкнецца «забяспечыць цэласнасць і бяспеку сістэм і сетак урада Злучаных Штатаў Амерыкі».

У Крамлі гэта рашэнне назвалі «палітызаваным». Яшчэ да гэтага кроку міністр сувязі Мікалай Нікіфараў заяўляў, што Расея можа распрацаваць уласныя меры ў адказ на забарону ў ЗША прадуктаў «Лабараторыі Касперскага». Нікіфараў адзначыў, што не лічыць «мову аднабаковых санкцый» прадуктыўнай, «таму што Расея таксама можа пайсці такім шляхам». «Я спадзяюся, што такія рашэнні прынятыя не будуць. Калі яны будуць прымацца, то Расея, вядома, заўсёды пакідае (за сабой. - РБК) права прымянення нейкіх мер у адказ, як мы бачым на прыкладзе сельскай гаспадаркі», - сказаў тады Нікіфараў.

Кіраўнік кампаніі Яўген Касперскі назваў сцвярджэнні пра сувязі яго кампаніі з урадам і спецслужбамі Расеі галаслоўнымі. Пры гэтым ён намякнуў, што за імі могуць стаяць бізнэс-інтарэсы канкурэнтаў. «Некаторыя людзі не вельмі шчаслівыя з нагоды нашага поспеху», - тлумачыў прадпрымальнік.

Ён таксама неаднаразова прапаноўваў уладам ЗША азнаёміцца з зыходным кодам яго праграм, каб пераканацца ў адсутнасці шпіёнскіх «закладак» у іх. Акрамя таго, у інтэрв'ю Associated Press Касперскі заявіў, што гатовы перанесці частку даследчых падраздзяленняў «Лабараторыі Касперскага» на тэрыторыю ЗША і даць паказанні ў кангрэсе. «Калі Злучаным Штатам трэба гэта, мы можам раскрыць зыходны код. Я зраблю ўсё магчымае, каб давесці, што ў нашых дзеяннях няма злога намеру», - цытуе агенцтва заяву Касперскага.

Касперскі распавёў таксама, што да яго паступалі прапановы ад чыноўнікаў аб супрацоўніцтве, прычым гаворка ішла аб узломе. Прадпрымальнік не ўдакладніў, пра ўрад якой краіны ідзе гаворка, але, сказаў ён, гэта не былі прадстаўнікі расейскай улады. «Я неадкладна спыніў гэта. Я нават не хачу пра гэта гаварыць», - сказаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках