6 траўня 2024, панядзелак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Акунін: Сярэбранікава арыштаваў Пуцін

6
Барыс Акунін: Сярэбранікава арыштаваў Пуцін
Барыс Акунін
ФОТА: AFISHA.RU

Вядомы расейскі пісьменнік пракаментаваў затрыманне рэжысёра.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «можа выпусціць пад хатні арышт» затрыманага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава дзеля піяру, мяркуе пісьменнік Барыс Акунін, піша «Гордан».

Расейскі пісьменнік Барыс Акунін (Рыгор Чхарцішвілі) мяркуе, што затрыманне рэжысёра Кірыла Сярэбранікава ўхваліў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Міжнародна рэзанансныя арышты людзей такога ўзроўню ў нас адбываюцца толькі з санкцыі, а то і з прамога загаду Галоўнага Начальніка», - заявіў ён.

Пісьменнік заклікаў «называць рэчы сваімі імёнамі».

«Рэжысёра Меерхольда арыштавала не НКУС, а Сталін. Рэжысёра Сярэбранікава арыштаваў не Следчы камітэт, яго арыштаваў Пуцін. І добра яшчэ, калі з PR-мэтай затым явіць найвышэйшую міласць і выпусціць сусветна вядомага рэжысёра пад хатні арышт ці падпіску. Таму што калі не - значыць, Расея перайшла на новую стадыю існавання, дзе будуць дзейнічаць новыя правілы», - адзначыў Акунін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках