3 траўня 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрымалі рэжысёра Кірыла Сярэбранікава

6
У Маскве затрымалі рэжысёра Кірыла Сярэбранікава
Кірыл Сярэбранікаў

Рэжысёра падазраюць у махлярстве.

Рэжысёра Кірыла Сярэбранікава затрымалі праз падазрэнне ў махлярстве на 68 млн расейскіх рублёў, паведамляецца на сайце Следчага камітэта РФ.

Паводле версіі СК, Сярэбранікаў арганізаваў крадзеж гэтай сумы, выдзеленай у 2011-2014 гадах на праект «Платформа». Найбліжэйшым часам следства выставіць рэжысёру абвінавачванне.

У траўні дома ў Сярэбранікава і ў «Гогаль-цэнтры», дзе ён працуе мастацкім кіраўніком, прайшлі ператрусы ў справе аб крадзяжы 200 млн рублёў, якія з бюджэту выдзелілі «Сёмай студыі». Рэжысёра па гэтай справе дапыталі як сведку.

Як пісаў «Дождь», СК хацеў арыштаваць Сярэбранікава, але перадумаў праз указанні «не чапаць» яго, якое паступіла «зверху». Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін да гэтага назваў арганізатараў ператрусаў «дурнямі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках