6 траўня 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Смірнова: Колькасць незадаволеных уладай беларусаў павялічваецца

4
Галіна Смірнова: Колькасць незадаволеных уладай беларусаў павялічваецца

Бабруйскія ўлады спалохаліся пікета салідарнасці з прафзвязам РЭП.

Бабруйскія актывісты незалежнага Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці атрымалі адмову ад мясцовага выканкама ў правядзенні пікету на плошчы Перамогі. Пікет салідарнасці з прафзвязам РЭП планаваўся на 24 жніўня. Выканкам ў сваім адказе спаслаўся на тое, што дамовы з «хуткай», міліцыяй і іншымі службамі павінны быць заключаныя загадзя.

Пра сітуацыю, якая склалася «Радыё Рацыя» распавяла старшыня мясцовай суполкі прафзвязу РЭП Галіна Смірнова.

- Мы павінны да прыняцця рашэння выканкамам ужо ўсё ўзгадніць. Для мяне гэта нешта новае. Звычайна ўсе гэтыя ўзгадненні робяцца калі ўжо атрыманы дазвол на правядзенне мерапрыемства, і тады яны прапануюць заключыць дамовы з «хуткай дапамогай», з міліцыяй, з ЖКГ і г.д. Таму ў іх такая пастанова - нам адмовіць. Акрамя таго, была пададзеная заяўка на непрадугледжанае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Вядома, цяпер яны баяцца аднаўлення ўсіх гэтых хваляванняў, якія праходзілі вясной, тым больш цяпер павялічваецца колькасць людзей, якія незадаволеныя.

Цяпер Галіна Смірнова рыхтуе пэтыцыю ў выканкам з патрабаваннем пераносу месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Дазволенае месца каля стадыёна фабрыкі «Славянка» знаходзіцца на наводшыбе, там амаль не бывае людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках