28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

71-гадовы гарадзенец стаў чэмпіёнам свету ў плаванні

1
71-гадовы гарадзенец стаў чэмпіёнам свету ў плаванні

Трэнер у плаванні з Горадні здабыў золата на дыстанцыі 50 метраў брасам.

На чэмпіянаце свету Masters 2017, які праходзіў нядаўна ў Вугоршчыне, гарадзенец Юрый Комаў у катэгорыі «мастэрс» сярод ветэранаў здабыў «золата» на дыстанцыі 50 метраў брасам, пераадолеўшы яе за 37,9 секунды. Таксама на ягоным рахунку чацвёртае месца на дыстанцыі 100 метраў брасам і пятае месца ў эстафеце, паведамляе «Гродненская правда».

Чэмпіянат у Вугоршчыне праходзіў пад эгідай Міжнароднай спартыўнай федэрацыі і сабраў амаль 15 тысяч удзельнікаў, толькі ў спартыўным плаванні ўдзельнічала больш за 10 тысяч чалавек.

Юрый Гаўрылавіч сорак пяць гадоў працаваў трэнерам у плаванні, у Горадні - з 1980 года. У яго цяперашнім раскладзе абавязкова ёсць штодзённыя трэніроўкі дома і 1-2 разы на тыдзень у басейне. А яшчэ свой сакрэт, як заставацца ў форме.

- Мая формула простая: жыць актыўна, менш есці і табу на алкаголь, - бадзёра кажа Юрый Комаў. - Вядома, важныя трэніроўкі, без іх ніяк. Рыхтуючыся да сусветнага чэмпіянату ў Вугоршчыне, больш актыўна чым звычайнага наведваў басейн - бясплатны абанемент мне падаў Гарадзенскі мясакамбінат. Вельмі дапамаглі заняткі ў трэнажорнай залі фітнес-цэнтра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках