28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя 8 верасня: Захаваем Беларусь непадзельнай і незалежнай

3
Акцыя 8 верасня: Захаваем Беларусь непадзельнай і незалежнай

Акцыя папярэджання пройдзе 8 верасня ў Менску а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы.

- У нашай краіне ў Вялікую Айчынную загінуў кожны чацвёрты беларус. Шмат разрухі і гора прынесла тая вайна. У наш мірны час мы жывём з клопатамі, што есці, што піць, у што адзецца. Хтосьці вырашае знайсці добрую працу або пераехаць у іншы горад. У гэты ж час за некалькі сотняў кіламетраў льецца чалавечая кроў. І вайну прынёс падзел у грамадстве. Цяпер там гінуць дзеці, якія павінны былі стаць будучыняй суседняй краіны, быць лекарамі, педагогамі і навукоўцамі...

Наша мірная ціхая Беларусь не павінна бачыць такіх войнаў. Захаваем яе Непадзельнай і Незалежнай. Мір у нашай краіне прынясе будучыню нашым дзецям і ён залежыць ад нас! За мірную Беларусь! Без войнаў, - напісала ў «Фэйсбуку» актывістка Вольга Тышкевіч.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічана рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4 тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты ўважаюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках