28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі на парадзе ў Кіеве: Верым у свой народ і ягоную сілу

42
Беларускія добраахвотнікі на парадзе ў Кіеве: Верым у свой народ і ягоную сілу

Беларусы ўзялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Украіны.

Пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў ва ўрачыстых мерапрыемствах у Кіеве Charter97.org распавёў адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і арганізацыі «Край», а цяпер валанцёр ва Украіне, лаўрэат Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2016 год Вадзім Кабанчук.

«Афіцыйная частка парада пачалася а 10.00. Беларускія добраахвотнікі ўзялі удзел у другой частцы, разам з вайскоўцамі і добраахвотнікамі іншых нацыянальнасцяў - у «Маршы непакорных», які пачаўся а 12.00. Мы пройшлі маршам ад вуліцы Бесарабскай па Крэшчаціку.

Удзел у парадзе - гэта вельмі важная для нас падзея. Такім чынам падкрэсліваецца ўклад у абарону Украіны не толькі ўкраінскіх, але і іншых добраахвотніцкіх фармаванняў - гэта і беларусы, і чачэнцы, і грузіны і іншыя нацыянальнасці, якія ўдзельнічаюць на баку Украіны ў гэтай вайне.

Вельмі сімвалічна тое, што з калонай тактычнай групы «Беларусь» праехаў наш баявы джып, які правязе партрэты двух беларускіх добраахвотнікаў - Алеся Чаркашына і Віталя Цяліжэнкі. Такім чынам яны сімвалічна удзельнічалі ва ўрачыстым парадзе.

Сёння хочацца павіншаваць украінцаў з Днём Незалежнасці, а беларусам пажадаць веры ў свае сілы і свой народ. Вера ў свой народ - гэта нацыянальны душа, якая ва Украіне ўжо здзівіла агрэсара, а ў Беларусі, упэўнены, усе важныя падзеі яшчэ наперадзе. Хай любыя акупанты, якія аглядваліся на нашы землі, ведаюць: ні Беларусь, ні Украіна не аддадуць ім сваёй незалежнасці.

У беларускага народа ёсць сіла, каб, нягледзячы на параліч афіцыйнай улады, бараніць сваё. А чужога нам не трэба», - заявіў Вадзім Кабанчук.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках