28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Менску скончыцца дождж

5
Стала вядома, калі ў Менску скончыцца дождж
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Паўднёвы цыклон прынёс у Беларусь моцныя дажджы.

Да канца дня ў краіне будзе ветрана і дажджліва, але ўжо заўтра сітуацыя зменіцца.

«З 21.00 серады да 9.00 чацвярга ў Менску выпала 19 мм ападкаў на квадратны метр - гэта значыць 19 літраў вады. Чакаем выпадзенне яшчэ 10-15 мм ападкаў. Да 14.00 у сталіцы працягне ісці моцны дождж, але затым ён паступова пачне сціхаць, і да вечара спыніцца», - распавялі tut.by у Белгідрамеце.

Найбольш цяжкая сітуацыя з ападкамі ў заходніх раёнах Віцебскай вобласці.

«За 12 гадзін, з 9-й вечара да 9 раніцы, у заходніх раёнах Віцебскай вобласці выпала 47-49 мм ападкаў. На станцыі Нарач у Менскай вобласці зарэгістравана 46 мм ападкаў», - адзначылі сіноптыкі.

Чакаецца, што дажджлівае і ветранае надвор'е захаваецца да канца дня 24 жніўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках